Галоўная

Галоўная Навіны

Дні адчыненых дзвярэй на факультэтах

4-10

29 верасня 2018 года адбыліся Дні адчыненых дзвярэй факультэтаў універсітэта для навучэнцаў сярэдніх школ Палескага рэгіёна. Гасцям былі прадстаўлены прэзентацыі спецыяльнасцей факультэтаў, літаратурна-музычныя кампазіцыі, выступленні агітбрыгад студэнтаў, арганізаваны экскурсіі, сустрэчы з выпускнікамі ўніверсітэта, семінарскія заняткі, майстар-класы, педагагічныя трэнінгі.

Падрабязней...

Вынікі конкурсу на ўключэнне студэнтаў універсітэта ў кадравыя рэзервы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

10-11        9 кастрычніка ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі па ўзгадненні кандыдатаў з ліку студэнтаў універсітэта для ўключэння ў перспектыўныя кадравыя рэзервы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. Пасяджэнню конкурснай камісіі папярэднічаў першы этап конкурсу: размяшчэнне аб’явы пра яго на сайце ўніверсітэта, прыём дакументаў і праверка прадстаўленых дакументаў. З усіх прадстаўленых кандыдатур на другі этап конкурсу было адабрана шэсць кандыдатаў.

На другім этапе конкурсу з дапамогай індывідуальнага субяседавання прэтэндэнтаў з членамі конкурснай камісіі былі правераны прафесійныя і асабовыя якасці кандыдатаў. Усе кандыдаты прадставілі сябе вельмі годна. Па выніках субяседавання конкурснай камісіяй было рэкамендавана два студэнты для ўключэння ў перспектыўныя кадравыя рэзервы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта – Кудлач Юлія (філалагічны факультэт) і Жук Марына (фізіка-інжынерны факультэт); два студэнты для ўключэння ў перспектыўныя кадравыя рэзервы Мазырскага раённага выканаўчага камітэта – Ракаўшчык Марыя (тэхнолага-біялагічны факультэт) і Міцура Уладзіслаў (факультэт фізічнай культуры); два студэнты ўключаны ў перспектыўныя кадравыя рэзервы УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – Заяц Ірына (тэхнолага-біялагічны факультэт) і Кісялевіч Таццяна (факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі).

Падрабязней...

Адкрыццё Інавацыйна-метадычнага цэнтра духоўна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання на аснове праваслаўных традыцый беларускага народа

04-1

2 кастрычніка 2018 г. на філалагічным факультэце Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна адбылося ўрачыстае адкрыццё Інавацыйна-метадычнага цэнтра духоўна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання на аснове праваслаўных традыцый беларускага народа. Адкрыццё Цэнтра стала чарговым этапам у развіцці супрацоўніцтва кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін і Тураўскай епархіі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся рэктар МДПУ імя І.П. Шамякіна, доктар біялагічных навук, прафесар, заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровы прафесар універсітэта В.В. Валетаў, ігумен Свята-Калядна-Багародзіцкага мужчынскага манастыра (аг. Юравічы), начальнік аддзела рэлігійнай адукацыі, катэхізацыі і місіянерскай работы Тураўскай епархіі ігумен Аўксенцій.

Падрабязней...

Дабрачынная акцыя “У школу з добрым сэрцам!”

27-2

26 верасня 2018 года ва ўстанове адукацыі “Прудкоўская сярэдняя школа Мазырскага раёна” праходзіла мерапрыемства “Прысвячэнне ў першакласнікі”, удзельнікамі якога сталі валанцёры нашага ўніверсітэта, спецыялісты СППС, а таксама старшыня прафкама студэнтаў Струкаў В.В.

Адміністрацыяй школы сумесна з вучнямі была падрыхтавана цікавая праграма для бацькоў і гасцей свята, сярод якіх былі начальнік аддзела адукацыі Мазырскага раёна Клепчукова Л.С., старшыня Прудкоўскага сельсавета Пінчук М.С. і інш.

Падрабязней...

Студэнты МДПУ ў Германіі

27-02    У перыяд з 26 ліпеня па 17 жніўня 2018 года група студэнтаў Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна ў складзе 12 чалавек знаходзілася ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія па запрашэнні нямецкай дабрачыннай арганізацыі “Вясёлка – Дапамога Чарнобылю” г. Гельзенкірхен. Супрацоўніцтва з гэтай ініцыятыўнай групай ажыццяўляецца ўжо на працягу 9 гадоў пры ўдзеле дацэнта кафедры замежных моў і МВЗМ Пузан Любові Уладзіміраўны. Мэтай паездкі было знаёмства з Федэратыўнай Зямлёй Паўночны Рэйн-Вестфалія, удасканальванне ведаў па нямецкай мове.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя