Студэнты МДПУ ў Германіі

Студэнты МДПУ ў Германіі

27-02    У перыяд з 26 ліпеня па 17 жніўня 2018 года група студэнтаў Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна ў складзе 12 чалавек знаходзілася ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія па запрашэнні нямецкай дабрачыннай арганізацыі “Вясёлка – Дапамога Чарнобылю” г. Гельзенкірхен. Супрацоўніцтва з гэтай ініцыятыўнай групай ажыццяўляецца ўжо на працягу 9 гадоў пры ўдзеле дацэнта кафедры замежных моў і МВЗМ Пузан Любові Уладзіміраўны. Мэтай паездкі было знаёмства з Федэратыўнай Зямлёй Паўночны Рэйн-Вестфалія, удасканальванне ведаў па нямецкай мов

Студэнты жылі ў нямецкіх сем’ях, паглыбляліся ў культуру і жыццё гэтых людзей. Акрамя гэтага, студэнтаў чакала захапляльная, насычаная праграма. Яны наведалі Кёльнскі сабор, Рурскі ўніверсітэт і абсерваторыю ў Бохуме, музей гісторыі ў Боне і інш. Студэнты атрымалі многа карыснай інфармацыі аб гісторыі, культуры і традыцыях гарадоў, якія яны наведалі. Усё гэта дапаможа ім у далейшай вучобе. Такія ўражанні і эмоцыі натхняюць на новыя дасягненні.

Рабцава Марыя, студэнтка 2 курса

філалагічнага факультэта

спец. “Замежная мова (нямецкая, англійская)”

 

 

 

Дадатковая інфармацыя