Дабрачынная акцыя “У школу з добрым сэрцам!”

Дабрачынная акцыя “У школу з добрым сэрцам!”

27-2

26 верасня 2018 года ва ўстанове адукацыі “Прудкоўская сярэдняя школа Мазырскага раёна” праходзіла мерапрыемства “Прысвячэнне ў першакласнікі”, удзельнікамі якога сталі валанцёры нашага ўніверсітэта, спецыялісты СППС, а таксама старшыня прафкама студэнтаў Струкаў В.В.

Адміністрацыяй школы сумесна з вучнямі была падрыхтавана цікавая праграма для бацькоў і гасцей свята, сярод якіх былі начальнік аддзела адукацыі Мазырскага раёна Клепчукова Л.С., старшыня Прудкоўскага сельсавета Пінчук М.С. і інш.

Напрыканцы мерапрыемства кожны з гасцей падзяліўся станоўчымі эмоцыямі, а таксама выказаў свае пажаданні ўсім першакласнікам. Такую магчымасць выкарысталі і прадстаўнікі УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, якія не толькі павіншавалі школьнікаў, але і ўручылі падрыхтаваныя падарункі (наборы канцылярскіх прыстасаванняў і іншых, неабходных для вучобы рэчаў).

27-1

Дадатковая інфармацыя