Адкрыццё Інавацыйна-метадычнага цэнтра духоўна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання на аснове праваслаўных традыцый беларускага народа

Адкрыццё Інавацыйна-метадычнага цэнтра духоўна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання на аснове праваслаўных традыцый беларускага народа

04-1

2 кастрычніка 2018 г. на філалагічным факультэце Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна адбылося ўрачыстае адкрыццё Інавацыйна-метадычнага цэнтра духоўна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання на аснове праваслаўных традыцый беларускага народа. Адкрыццё Цэнтра стала чарговым этапам у развіцці супрацоўніцтва кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін і Тураўскай епархіі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся рэктар МДПУ імя І.П. Шамякіна, доктар біялагічных навук, прафесар, заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровы прафесар універсітэта В.В. Валетаў, ігумен Свята-Калядна-Багародзіцкага мужчынскага манастыра (аг. Юравічы), начальнік аддзела рэлігійнай адукацыі, катэхізацыі і місіянерскай работы Тураўскай епархіі ігумен Аўксенцій.

Рэктар універсітэта, прафесар В.В. Валетаў падкрэсліў, што сумесныя намаганні Царквы і сістэмы адукацыі накіраваны на фарміраванне маральнай культуры асобы, патрыятызму. Важным этапам развіцця супрацоўніцтва з епархіяй стала сённяшняе адкрыццё на базе кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін Інавацыйна-метадычнага цэнтра духоўна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання на аснове праваслаўных традыцый беларускага народа. Дзейнасць Цэнтра накіравана на:

– развіццё фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў па праблемах уключэння духоўнай спадчыны беларускага народа ў сучасны адукацыйны працэс;

– распрацоўка навукова-метадычнага забеспячэння выкладання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі факультатыва “Асновы праваслаўнай культуры”;

– вядзенне інавацыйнай, навукова-даследчай дзейнасці па пытаннях духоўна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання;

– развіццё гістарычнага і праваслаўнага краязнаўства. Усё гэта дазволіць эфектыўна вырашаць задачы, якія стаяць перад педагогамі ўніверсітэта па выхаванні і адукацыі будучых настаўнікаў у кантэксце ідэалогіі беларускай дзяржавы, ключавых накірункаў развіцця айчыннай сістэмы адукацыі, у прыватнасці – укаранення мадэлі “Універсітэт – 3.0”.

Удзельнікам мерапрыемства былі прадэманстраваны навукова-метадычныя распрацоўкі выкладчыкаў і студэнтаў кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін па грамадзянска-патрыятычным выхаванні і ўкараненні каштоўнасцей Праваслаўя ў змест адукацыі.

Гаўрылавец Л.У., загадчык кафедры гісторыі і

грамадазнаўчых дысцыплін

 

 

Дадатковая інфармацыя