Галоўная

Галоўная Навіны

Інфармацыйна-азнаямляльныя сустрэчы для студэнтаў-першакурснікаў

27-13

З 10.09 па 26.09.2018 года ў чытальнай зале ўніверсітэта супрацоўнікамі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю былі праведзены інфармацыйныя сустрэчы са студэнтамі 1 курса. Іх мэта – азнаямленне і заахвочванне студэнтаў да грамадскага, культурнага, спартыўнага жыцця ўніверсітэта. На сустрэчах прысутнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі розных службаў і аддзелаў універсітэта.

Начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева Святлана Васільеўна азнаёміла студэнтаў з асноўнымі накірункамі работы гэтага структурнага падраздзялення, асноўнымі мерапрыемствамі, якія праводзяцца ва ўніверсітэце. Асаблівая ўвага была звернута на прафілактыку правапарушэнняў, выкананне патрабаванняў грамадскага парадку, на знешні выгляд студэнта педагагічнага ўніверсітэта.

Падрабязней...

Аб перспектывах супрацоўніцтва

28-1-4

26.09.2018 на філалагічным факультэце на базе Цэнтра русістыкі адбылася сустрэча адміністрацыі факультэта з прадстаўніком Расійскага цэнтра навукі і культуры (г. Гомель) А.В. Бераневым. У фонд Цэнтра русістыкі былі перададзены метадычныя і навуковыя выданні па вывучэнні і выкладанні рускай мовы і літаратуры ў школе і вну.

Студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта азнаёміліся з навінкамі літаратуры і прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу аб перспектывах супрацоўніцтва кафедры беларускай і рускай філалогіі з прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Падрабязней...

Свята сяброўства двух народаў

29-5       27 верасня 2018 года Рэспубліка Туркменістан адзначае самае галоўнае дзяржаўнае свята краіны – 27-ую гадавіну Незалежнасці. У межах свята для студэнтаў з Рэспублікі Туркменістан, якія навучаюцца ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, быў праведзены шэраг мерапрыемстваў.

27 верасня ва ўніверсітэце адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Туркменістан, на якім прысутнічалі рэктар універсітэта Валянцін Васільевіч Валетаў, запрошаныя госці, а таксама студэнцкі актыў універсітэта, дзе ўсе прысутныя паглыбіліся ў свет самабытнасці Туркменістана.

Рэктар універсітэта павіншаваў студэнтаў з нацыянальным святам і адзначыў, наколькі моцнае сяброўства паміж студэнтамі з Туркменістана і Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней...

Першынства г. Мазыра і Мазырскага раёна па лёгкай атлетыцы сярод навучальных устаноў

29-03

Студэнты факультэта фізічнай культуры (Далянчук Пётр, Рудэнка Аляксандр, Раманенка Вераніка, Ярац Аляксей, Дзегцяроў Ягор, Ханеня Ксенія, Дэвойна Аляксандр, Вярэніч Данііл, Галавачанка Марыя, Захарыч Алеся, Шарко Васіль), нягледзячы на цяжкія ўмовы надвор’я, годна прадставілі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на першынстве г. Мазыра і Мазырскага раёна па лёгкай атлетыцы сярод навучальных устаноў, якое праходзіла 27 верасня 2018 года.

Прадстаўнікі каманд: намеснік дэкана па спартыўнай рабоце факультэта фізічнай культуры Будкоўскі Васіль Мікалаевіч, дырэктар спартыўнага клуба Дайняк Віталь Пятровіч, інструктар-метадыст спартыўнага клуба Таргонскі Мікалай Мікалаевіч – адзначылі зладжаную работу ўсёй каманды, якая, безумоўна, прынесла свае вынікі. І, як вынік, першае месца.

Падрабязней...

Першае знаёмства з Германіяй

27-02     Гэтым летам адбылася наша першая вандроўка ў Германію пад кіраўніцтвам выкладчыка Пухнарэвіч Леакадзіі Станіславаўны. Гэта была вучэбна-азнаямляльная паездка, арганізаваная нямецкай дабрачыннай ініцыятывай “Жыццё пасля Чарнобыля”. Мы наведалі адзін з самых прыгожых рэгіёнаў Германіі – Рэйнланд-Пфальц. Жылі недалёка ад горада Кайзерслаутэрн у матэлі “Naturfreundhaus”. Там нас акружала багатая сваімі лясамі, гарамі і азёрамі прырода Германіі. Мы пазнаёміліся з вялікай колькасцю цікавых людзей, маючы зносіны з якімі павышалі свой узровень валодання нямецкай мовай. Таксама наведалі загадкавыя і цікавыя мясціны, каталіся на параходзе па Рэйне, наведалі стары і прыгожы горад Майзенхайм.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя