Першае знаёмства з Германіяй

Першае знаёмства з Германіяй

27-02     Гэтым летам адбылася наша першая вандроўка ў Германію пад кіраўніцтвам выкладчыка Пухнарэвіч Леакадзіі Станіславаўны. Гэта была вучэбна-азнаямляльная паездка, арганізаваная нямецкай дабрачыннай ініцыятывай “Жыццё пасля Чарнобыля”. Мы наведалі адзін з самых прыгожых рэгіёнаў Германіі – Рэйнланд-Пфальц. Жылі недалёка ад горада Кайзерслаутэрн у матэлі “Naturfreundhaus”. Там нас акружала багатая сваімі лясамі, гарамі і азёрамі прырода Германіі. Мы пазнаёміліся з вялікай колькасцю цікавых людзей, маючы зносіны з якімі павышалі свой узровень валодання нямецкай мовай. Таксама наведалі загадкавыя і цікавыя мясціны, каталіся на параходзе па Рэйне, наведалі стары і прыгожы горад Майзенхайм.

 

Кожны дзень мы атрымлівалі новыя веды пра культуру і гісторыю Германіі. Падчас паездкі мы закахаліся ў гэтую краіну.

 

Маргарыта Богдан, студэнтка 2 курса

 

філалагічнага факультэта

 

спец. “Замежная мова (нямецкая, англійская)”

 

Дадатковая інфармацыя