Галоўная

Галоўная Навіны

Дабрачынная акцыя “Па старонках дзіцячай кнігі”

29-1-2

 

28 мая 2018 года ў рамках Міжнароднага дня абароны дзяцей валанцёры факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі сумесна з ПА ГА БРСМ і прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна правялі дабрачынную акцыю для выхаванцаў ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр”.

 

Для дзяцей была падрыхтавана забаўляльная праграма “Па старонках дзіцячай кнігі”, якая ўключала ў сябе мноства конкурсаў, гульняў, танцавальных і музычных нумароў. Прыемным дадаткам да атрыманых станоўчых эмоцый сталі салодкія ўзнагароды і спартыўны інвентар.

Падрабязней...

Адміністрацыя і студактыў універсітэта: новы ўзровень зносінаў

13-1

11 чэрвеня 2018 года адбылося пашыранае пасяджэнне актыву студэнцкага самакіравання. На пасяджэнні прысутнічалі першы прарэктар універсітэта Лебедзеў Мікалай Аляксандравіч, прарэктар па выхаваўчай рабоце Шчур Сяргей Мікалаевіч, начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева Святлана Васільеўна, начальнік планава-эканамічнага аддзела Барысенка Наталля Валер’еўна, в. а. сакратара ПА ГА “БРСМ” Барысенка Вікторыя Вітальеўна, старшыня прафкама студэнтаў Струкаў Віктар Віктаравіч, галоўная медсястра санаторыя-прафілакторыя ўніверсітэта Шубоўская Вольга Уладзіміраўна.

Падрабязней...

“Бітва тытанаў – 2018” – терыторыя талентаў

25-1-10

Што такое “Бітва тытанаў – 2018” ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна? “Гэта – традыцыйнае мерапрыемства, а таксама магчымасць праявіць сябе, раскрыць свой творчы патэнцыял”, – адкажуць многія. І толькі асобныя людзі ведаюць, што “Бітва тытанаў” – гэта перш за ўсё згуртаваная каманда кожнага інтэрната нашага ўніверсітэта, здаровы дух канкурэнцыі, магчымасць паказаць усім сваю творчасць і даказаць, што кожны з удзельнікаў лепшы. Конкурс студэнцкіх талентаў “Бітва тытанаў – 2018” спалучаў у сабе разнастайныя здольнасці ўдзельнікаў, аб’яднаных адной ідэяй, падтрымку аматараў каманд і, бясспрэчна, цікавыя творчыя нумары ад кожнай каманды. І кожная каманда хацела не проста выступіць, а перамагчы.

Падрабязней...

Круглы стол “Дыялог культур і моў”

22-05-1

З кожным годам пытанне стварэння маладой сям’і ў студэнцкім асяродку становіцца ўсё больш актуальным, так у 2017–2018 навучальным годзе ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на адну пару маладых стала больш. Усяго ў нашым універсітэце навучаецца пяць сямейных пар.

17 мая 2018 года спецыялістамі СППС быў арганізаваны круглы стол на тэму “Дыялог культур і моў” у рамках Міжнароднага дня сям’і. Дадзенае мерапрыемства было праведзена на базе кабінета СППС. Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана расказаць пра вясельныя традыцыі свайго народа. Беларускія і туркменскія студэнты, выкарыстоўваючы інтэрактыўныя метады, не толькі расказалі пра вясельныя традыцыі, абрады і звычаі, але і таксама паказалі міні-сцэнкі і нават знялі відэаролік.

Падрабязней...

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Мазыршчына: людзі, падзеі, час”

21-1

18 мая 2018 г. на філалагічным факультэце адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Мазыршчына: людзі, падзеі, час”. Удзел у канферэнцыі прымалі вучоныя з Беларусі і краін блізкага замежжа. Адкрыла канферэнцыю дэкан філалагічнага факультэта, кандыдат педагагічных навук Сымановіч Таццяна Мікалаеўна, якая падзякавала ўдзельнікам за праяўленую цікавасць да праблемнага поля навуковага мерапрыемства, пажадала паспяховай і плённай працы. З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся прарэктар па выхаваўчай рабоце Шчур Сяргей Мікалаевіч, які адзначыў, што культурным і навуковым цэнтрам Мазыршчыны з’яўляецца Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна. Універсітэт займаецца падрыхтоўкай спецыялістаў з вышэйшай педагагічнай адукацыяй не толькі для Палесся, але і для ўсёй Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя з’яўляецца эфектыўнай пляцоўкай для абмену новай інфармацыяй, звесткамі з гісторыі Мазырскага рэгіёна, вопытам выкарыстання новых тэхналогій і методык у сучаснай сістэме адукацыі.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя