Галоўная

Галоўная Навіны

Творчае супрацоўніцтва паміж кафедрай фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і ДУА “Яслі-сад № 17 г. Мазыра”

18-13

У красавіку-маі ў рамках творчага дагавору аб супрацоўніцтве паміж кафедрай фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і ДУА “Яслі-сад № 17 г. Мазыра” выкладчыкамі кафедры сумесна з работнікамі дашкольнай установы быў праведзены шэраг мерапрыемстваў.

11.05.2018 на базе факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна было праведзена мерапрыемства “Алімпійская адукацыя” для дзяцей дашкольнага ўзросту ДУА “Яслі-сад № 17 г. Мазыра”. З прывітальным словам перад удзельнікамі мерапрыемства выступіла загадчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Зайцава Надзея Уладзіміраўна. Таксама старшым выкладчыкам кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Барысок Алай Аляксандраўнай і выкладчыкам Глебавай Людмілай Андрэеўнай была праведзена экскурсія па факультэце фізічнай культуры і галерэі славы. Далей для дашкольнікаў было праведзена забаўляльна-пазнаваўчае мерапрыемства.

Падрабязней...

Акцыя “Каханне і вернасць – падмурак моцнай сям’і”

17-1

15 мая 2018 года ў Міжнародны дзень сям’і валанцёры факультэтаў і студэнцкае самакіраванне паводле добрай традыцыі арганізавалі і правялі інфармацыйныя пляцоўкі ў фармаце “3D – дзейнасць, вольны час, дасягненне” пры падтрымцы прафкама студэнтаў універсітэта і спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўніверсітэта.

Валанцёры філалагічнага факультэта правялі анкетаванне на сумяшчальнасць і акцыю “Патэлефануй родным і блізкім” з ужо зараней падрыхтаванымі пажаданнямі, паколькі ў такія моманты можна не ўзгадаць самыя галоўныя словы.

Валанцёры факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі арганізавалі фотазону і прапанавалі студэнтам нашага ўніверсітэта адлюстраваць іх будучыя сем’і.

Падрабязней...

73-я гадавіна Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

9-5

З 07 па 10 мая 2018 года ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 73-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У вучэбных групах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, у бібліятэцы, у навуковай і чытальнай залах універсітэта былі арганізаваны тэматычныя выставы, экспазіцыі, 8 мая адбыўся святочны канцэрт “Памятаем, ганарымся, ушаноўваем”.

Даўно адгрымелі ваенныя гады, дзесяцігоддзі прайшлі з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, але подзвіг народа застанецца ў памяці людской назаўсёды. Наша маладое пакаленне памятае і ўшаноўвае подзвіг савецкага народа, з павагай ставіцца да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Падрабязней...

Песні Вялікай Перамогі

        7-63 мая 2018 года ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту” адбыўся Рэспубліканскі фестываль ваенна-патрыятычнай песні, прысвечаны Дню Перамогі, сярод студэнтаў-грамадзян замежных дзяржаў.

У сценах БелДУТа сабраліся замежныя студэнты з розных вну нашай краіны, каб выканаць песні, танцы, вершы, якія гучалі шмат гадоў назад на франтах вайны і дапамагалі салдатам выжываць.

Выступленне студэнтаў нашага ўніверсітэта не пакінула абыякавым усіх, хто быў у зале. Анагуль Артыкава, студэнтка факультэта фізічнай культуры, і Араеў Істам, студэнт філалагічнага факультэта, выканалі песні “Тальяначка” і “Кацюша”. Ім падпявалі ўсе гледачы, якія сядзелі ў зале.

Дзень Перамогі – гэта свята, якое звязвае ўсе пакаленні, перапаўняючы сэрцы нямногіх ветэранаў, што засталіся жывыя, і іх нашчадкаў радасцю і гонарам за сваю Радзіму.

Падрабязней...

Знаёмства з навуковымі школамі фізіка-інжынернага факультэта

5-5

25 красавіка ў рамках Тыдня маладзёжнай навукі на фізіка-інжынерным факультэце адбыліся сустрэчы кіраўнікоў навуковых школ факультэта са студэнтамі.

Загадчык кафедры фізікі і матэматыкі, доктар тэхнічных навук, прафесар Савенка Уладзімір Сямёнавіч пазнаёміў студэнтаў 3 курса спецыяльнасці “Камп’ютарная фізіка” з асноўнымі дасягненнямі навуковай школы фізікі трываласці і пластычнасці, сусветнымі тэхналагічнымі ўкладамі і тэндэнцыямі развіцця сучаснай навукі і практыкаарыентаванымі тэхналогіямі, а таксама з вынікамі работы ІІ З’езду вучоных Рэспублікі Беларусь, які адбыўся 12–13 снежня 2017 года, і перспектывамі развіцця навукі і вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя