Акцыя “Каханне і вернасць – падмурак моцнай сям’і”

Акцыя “Каханне і вернасць – падмурак моцнай сям’і”

17-1

15 мая 2018 года ў Міжнародны дзень сям’і валанцёры факультэтаў і студэнцкае самакіраванне паводле добрай традыцыі арганізавалі і правялі інфармацыйныя пляцоўкі ў фармаце “3D – дзейнасць, вольны час, дасягненне” пры падтрымцы прафкама студэнтаў універсітэта і спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўніверсітэта.

Валанцёры філалагічнага факультэта правялі анкетаванне на сумяшчальнасць і акцыю “Патэлефануй родным і блізкім” з ужо зараней падрыхтаванымі пажаданнямі, паколькі ў такія моманты можна не ўзгадаць самыя галоўныя словы.

Валанцёры факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі арганізавалі фотазону і прапанавалі студэнтам нашага ўніверсітэта адлюстраваць іх будучыя сем’і.

Лічыцца, што сям’я перадае найбольш каштоўны вопыт, назапашаны старэйшымі пакаленнямі, гэта месца, дзе закладваюцца ў якасці каштоўных арыентыраў як станоўчыя, так і адмоўныя якасці. Пагэтаму студэнты тэхнолага-біялагічнага факультэта падрыхтавалі мазаіку з мноства пазлаў "Сямейнае шчасце" і правялі сацыяльнае апытанне “Ці падрыхтаваныя Вы да шлюбу?”. Вынікі апытання наступныя: 56% студэнтаў адказалі адмоўна на пытанне, 43% – падрыхтаваныя да стварэння ўласнай сям’і, 1% – не вызначыліся.

Валанцёры факультэта фізічнай культуры, праводзячы спаборніцтвы па армрэстлінгу, яшчэ раз нагадалі, што займацца спортам – гэта класна і што здароўе ўсіх членаў сям’і заўсёды ў прыярытэце.

Валанцёры фізіка-інжынернага факультэта прапанавалі ўдзельнікам адказаць на пытанне “Што для цябе сям’я?” і дапоўніць дрэва жыцця сваімі адказамі.

З сям’і пачынаецца жыццё чалавека. Сям’я – крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці.

Дабрабыт сям’і – вось мерка развіцця і прагрэсу краіны. Асноўным прызначэннем сям’і можна назваць нараджэнне і выхаванне дзяцей. Вельмі важна, каб сям’я была трывалай. У сям’і дзіця вучыцца разумець сакрэты зносінаў паміж людзьмі, вучыцца любові і клопату. Праз сям’ю ад аднаго пакалення да другога перадаюцца мудрасць і веды. Беражыце сям’ю!

 

 

Дадатковая інфармацыя