Творчае супрацоўніцтва паміж кафедрай фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і ДУА “Яслі-сад № 17 г. Мазыра”

Творчае супрацоўніцтва паміж кафедрай фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і ДУА “Яслі-сад № 17 г. Мазыра”

27.04.2018 г. у ДУА “Яслі-сад № 17 г. Мазыра” праходзіў семінар-аўкцыён педагагічных ідэй па тэме “Выкарыстанне здароўезахоўваючых фізкультурна-аздараўленчых тэхналогій у фізічным развіцці выхаванцаў”. У рабоце семінара прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін. Таксама ўдзельнікамі семінара былі выхавацелі ўстаноў дашкольнай адукацыі, кіраўнікі фізічнага выхавання.

Барысок Ала Аляксандраўна, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін, у рамках работы школы перадавога вопыту ДУА “Яслі-сад № 17 г. Мазыра” з мэтай павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці слухачоў семінара па выкарыстанні здароўезберагаючых фізкультурна-аздараўленчых тэхналогій у фізічным развіцці выхаванцаў па фізкультурна-аздараўленчай рабоце з дзецьмі правяла “Ранішнюю гімнастыку”, а таксама заняткі па адукацыйнай галіне “Фізічная культура” ў сярэдняй групе.

Дадатковая інфармацыя