Галоўная

Галоўная Навіны

“Чарнобыль: урокі, падзеі, версіі”: навукова-практычны семінар на філалагічным факультэце

2711

24 красавіка 2018 г. у рамках Тыдня маладзёжнай навукі на філалагічным факультэце адбыўся навукова-практычны семінар “Чарнобыль: урокі, падзеі, версіі”. 26 красавіка 1986 г. на 4-м блоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў невялікім гарадку-спадарожніку Прыпяць адбылася грандыёзная тэхнагенная катастрофа. Неймаверная колькасць смяротна-небяспечных радыяактыўных рэчываў апынулася ў паветры. У некаторых мясцінах узровень радыяцыйнага забруджвання ў тысячы разоў перавысіў стандартны фон радыяцыі.

У семінары прынялі ўдзел студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасцей “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”, “Руская мова і літаратура”. Студэнты выступілі з цікавымі і змястоўнымі дакладамі на тэмы: “Прычыны і вынікі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС” (Цупа А.), “Прыпяць – горад-прывід” (Шаўчэнка Н.), “Шэраг № 1” (Нараушвілі А.), “Віртуальная экскурсія ў Брагінскі краязнаўчы музей” (Старавойт В.), “Чарнобыль і выяўленчае мастацтва” (Кудлач Ю.), “Чарнобыльскі турызм” (Барсукоў І., Ігнатовіч В.).

Падрабязней...

Семінар “Важнейшыя аспекты ўдасканальвання навуковай дзейнасці”

26-111-1

Семінар для студэнтаў факультэта фізічнай культуры правёў кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі Макарэвіч Аляксандр Віктаравіч.

12–13 снежня 2017 года прадстаўнікі Мазырскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна прынялі ўдзел у ІІ З’ездзе вучоных Беларусі. Адным з прадстаўнікоў нашай установы адукацыі быў Аляксандр Віктаравіч Макарэвіч, які падзяліўся сваімі ўражаннямі аб рабоце буйнейшага навуковага форума краіны.

Аляксандр Віктаравіч паведаміў, што ўдзел у форуме прыняў Кіраўнік дзяржавы. Разам з Прэзідэнтам дэлегаты абмеркавалі прыярытэты доўгатэрміновага развіцця. Безумоўна, гаварылі і аб праблемах. Нямала дыскусій было прысвечана цяжкасцям укаранення навуковых распрацовак, таму, як пазбегнуць збегу кадраў.

Падрабязней...

Навучальны семінар “Эфектыўныя метады рашэння задач ЦТ па фізіцы”

24-04-1

19 красавіка 2018 года на базе УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыўся навучальны семінар “Эфектыўныя метады рашэння задач ЦТ па фізіцы”, у якім прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры фізікі і матэматыкі і настаўнікі горада Мазыра і Мазырскага раёна.

Семінар адкрыў загадчык кафедры фізікі і матэматыкі, прафесар Савенка Уладзімір Сямёнавіч, які звярнуў увагу на праблему арганізацыі працэсу навучання пры падрыхтоўцы навучэнцаў да цэнтралізаванага тэставання па фізіцы.

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры фізікі і матэматыкі Равуцкая Жанна Іванаўна выступіла з дакладам “Асаблівасці навучання рашэнню задач па фізіцы пры падрыхтоўцы да ЦТ”, у якім яна прадставіла класіфікацыю задач, іх асаблівасці і эфектыўныя метады рашэння задач. У якасці прыкладу былі разгледжаны некаторыя прыёмы рашэння тэставых задач.

Падрабязней...

Фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды – 2018 па лёгкаатлетычным кросе

16-04-11

Спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды – 2018 па лёгкаатлетычным кросе адбыліся 21 красавіка 2018 года ў г. Віцебску ў лесапаркавай зоне ўстановы адукацыі “Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву”. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 357 студэнтаў-спартсменаў з 32 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Вельмі годна выступілі студэнты факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна: Збароўская Юлія, Машарова Ангеліна, Мішкуц Арцём, Рачко Дзмітрый, Ханеня Ксенія, Нябыт Павел, Іваненка Дзмітрый, Рудэнка Аляксандр, Лук’яненка Канстанцін, Далянчук Пётр, Зелянкоўскі Сяргей.

Прадстаўнікі каманды – старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Чумак Аляксандр Пятровіч і выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Бараноўскі Уладзімір Мікалаевіч.

Падрабязней...

Удзел аспірантаў кафедры педагогікі і псіхалогіі ў міжнароднай навуковай алімпіядзе па педагогіцы

22-1

19 красавіка 2018 года ў рамках Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ імя М. Танка адбыўся фінальны этап міжнароднай навуковай алімпіяды па педагогіцы.

Наш універсітэт прадстаўляла каманда аспірантаў: Дубавец Алена Мікалаеўна, Карповіч Ірына Аляксандраўна, Смяглікаў Сяргей Мікалаевіч.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася прарэктар па навуковай рабоце, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Васільеўна Торхава. Яна адзначыла значнасць мерапрыемства для развіцця навуковай эрудыцыі яго ўдзельнікаў, узбагачэння вопыту навукова-даследчай і праектна-інавацыйнай дзейнасці.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя