Галоўная

Галоўная Навіны

Вялікдзень: час дабрыні

10-5

Напярэдадні велікодных святаў 05.04.2017 г. на тэхнолага-біялагічным факультэце адбылося святочнае мерапрыемства “Вялікдзень: час дабрыні”.

Такія мерапрыемствы ў форме кірмаша-продажу праводзяцца на факультэце штогадова напярэдадні свята Уваскрасення Хрыстова.

На кірмашы-продажы студэнты факультэта прадставілі свае творчыя работы: тэкстыльныя цацкі, велікодныя паштоўкі, сувенірныя вырабы на магнітах, імбірна-мядовыя пернікі з ручным дэкаратыўным роспісам і многае іншае. Усе сабраныя сродкі будуць перададены мясцоваму дабрачыннаму фонду “Аб’ядноўваючы сэрцы” для дапамогі хворым дзецям.

Падрабязней...

Семінар “Прагрэсіўныя матэрыялы і тэхналогіі ў будаўніцтве”

06-1-2

31 сакавіка 2018 года на кафедры інжынерна-педагагічнай адукацыі ў рамках праекта “Рэалізацыя інавацыйных метадаў праектавання будаўнічых канструкцый з выкарыстаннем прагрэсіўных тэхналогій у вучэбным працэсе” праведзены семінар “Прагрэсіўныя матэрыялы і тэхналогіі ў будаўніцтве”. З дакладам выступіў прафесар кафедры, загадчык аддзела “Кампазіцыйныя матэрыялы і рэцыклінг палімераў” ІММС імя В.А. Белага НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар Шапавалаў Віктар Міхайлавіч, які расказаў аб выкарыстанні палімераў у сучасным будаўніцтве, аб вартасцях і недахопах палімерных матэрыялаў, пра тэхналогію атрымання будаўнічых вырабаў з палімерных і ўтрымліваючых палімеры матэрыялаў. Пасля дакладу Віктар Міхайлавіч адказаў на пытанні студэнтаў.

Падрабязней...

Пашыранае пасяджэнне студэнцкага самакіравання тэхнолага-біялагічнага факультэта

06-04

2 красавіка 2018 года на базе тэхнолага-біялагічнага факультэта адбылося пашыранае пасяджэнне актыву студэнцкага самакіравання, на якім прысутнічалі старшыні і актыў студэнцкага самакіравання факультэтаў і інтэрнатаў універсітэта.

У ходзе пасяджэння ўвага прысутных была акцэнтавана на актуальных праблемах студэнцкага самакіравання тэхнолага-біялагічнага факультэта, абмяркоўваліся варыянты іх вырашэння. Узнімаліся такія актуальныя пытанні, як недапушчэнне курэння на тэрыторыі ўніверсітэта і ў інтэрнатах, узровень падрыхтоўкі да агульнаўніверсітэцкіх мерапрыемстваў і інш.

Неабходна адзначыць, што пасяджэнне актыву студэнцкага самакіравання тэхнолага-біялагічнага факультэта прайшло ў атмасферы зацікаўленасці і ўзаемадапамогі.

Падрабязней...

Сустрэча з выпускнікамі фізіка-інжынернага факультэта

05-1

28.03.2018 на фізіка-інжынерным факультэце адбылася сустрэча прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў з выпускнікамі факультэта пад дэвізам “Настаўнік – гэта гучыць ганарова!”.

На сустрэчу былі запрошаны выпускнікі факультэта розных гадоў, якія працуюць ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь: Лобан П.М., Лабунец В.В., Дубіна М.В., Уласенка А.Я., Дуброва М.С., Века В.В., Шышова А.І., Федзяцоў Р.Д., Мамедава Я.В., Федарэнка М.В.

Запрошаныя падзяліліся сваім вопытам работы па дасягненні мэты адукацыйнага працэсу. Цікавасць у студэнтаў выклікалі фізічныя вопыты, прадэманстраваныя настаўнікам фізікі І катэгорыі ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра” Лобанам Паўлам Міхайлавічам. Дубіна Максім Віктаравіч, настаўнік фізікі вышэйшай катэгорыі ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Фаніпаля” Дзяржынскага раёна, расказаў аб вопыце ўдзелу ў фінале конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных працаўнікоў “Настаўнік года – 2017” у намінацыі “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка” і выказаў удзячнасць выкладчыкам факультэта за добрую падрыхтоўку.

Падрабязней...

Першыя крокі ў прафесію

03-1-1

З 19.02.2018 па 25.03.2018 праходзіла педагагічная практыка студэнтаў 3 курса спецыяльнасці “Руская мова і літаратура” філалагічнага факультэта.

19 пачынаючых педагогаў спрабавалі сябе ў прафесіі пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў-прадметнікаў. Базамі практык сталі ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра”, дзе працуе філіял кафедры беларускай і рускай філалогіі, і ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Мазыра”. З гэтымі ўстановамі адукацыі кафедра ажыццяўляе даўняе ўзаемакарыснае супрацоўніцтва. Настаўнікі-філолагі вышэйшай і І катэгорыі (Перапечына Н.Ф., Каткова А.Г., Чарняк Т.І., Кудласевіч Н.М. – ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра”; Несцярэня В.Г., Шульжэнка І.В. – ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Мазыра”) перадавалі свой педагагічны і творчы вопыт пачынаючым педагогам. А студэнты-практыканты старанна пераймалі лепшыя традыцыі і інавацыйныя методыкі старэйшых калег, рыхтавалі і праводзілі ўрокі розных тыпаў, цікавыя пазакласныя мерапрыемствы.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя