Галоўная

Галоўная Навіны

Практычныя заняткі на базе філіяла кафедры педагогікі і псіхалогіі

19-3-03

Універсітэт, рэалізуючы канцэпцыю пераемнасці вышэйшай і сярэдняй адукацыі, ужо на працягу многіх гадоў ажыццяўляе ўзаемакарыснае супрацоўніцтва з дзяржаўнай установай адукацыі “Гімназія імя Я. Купалы”. Гімназія з’яўляецца філіялам кафедры педагогікі і псіхалогіі і эксперыментальнай пляцоўкай па рабоце з адоранымі навучэнцамі.

Узаемадзеянне гімназіі і ўніверсітэта з’яўляецца ўмовай павышэння якасці адукацыйнага працэсу дзвюх арганізацый, садзейнічае развіццю навукова-метадычнага патэнцыялу педагагічных калектываў, дае магчымасць ажыццяўляць практыка-арыентаваную падрыхтоўку студэнтаў.

Падрабязней...

“Містэр Універсітэт – 2018”

18-27

14 сакавіка ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце адбыўся конкурс “Містэр Універсітэт – 2018”.

Студэнты рыхтаваліся на працягу цэлага месяца, каб выйсці на сцэну і паказаць гледачам, якім павінен быць сапраўдны мужчына. Прадстаўнікі ўсіх факультэтаў універсітэта змагаліся за ганаровы тытул “Містэр універсітэт – 2018” і пераадолелі выпрабаванні 5 конкурсаў: творчага, інтэлектуальнага, спартыўнага, прэзентавалі свой родны горад, а таксама змагаліся за прыз сімпатый гледачоў (анлайн-галасаванне).

Падрабязней...

Круглы стол у рамках рэспубліканскай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”: “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны гарант росквіту краіны”

17-4

Штогадова 15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Значэнне гэтага свята блізкае і зразумелае кожнаму грамадзяніну краіны. Прыняцце і паступовае ўдасканальванне Канстытуцыі ў многім вызначыла сучаснае развіццё Беларусі як моцнай сацыяльнай прававой дзяржавы.

15 сакавіка 2018 года на базе Ідэалагічнага цэнтра Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна, паводле традыцыі, адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для студэнтаў 1-х курсаў усіх факультэтаў універсітэта. Яго арганізатарамі выступілі аддзел па выхаваўчай рабоце з моладдзю, а таксама прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін.

Падрабязней...

Усе кветкі і ўсмешкі – вам!

13-2

7 сакавіка ва ўніверсітэце адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дня. У гэтае цудоўнае вясенняе свята з віншавальным словам да прыгожай паловы калектыву ўніверсітэта звярнуўся прарэктар па выхаваўчай рабоце Сяргей Мікалаевіч Шчур.

8 сакавіка – гэта свята квітнеючай вясны, свята пяшчотнага кахання, гэта свята мілых і цудоўных дам, гэта свята ўсіх бабуль і мам. У гэты дзень усе без выключэння жанчыны на свеце адчуваюць сябе галоўнымі, патрэбнымі, пяшчотнымі, каханымі, жаданымі і таму – шчаслівымі.

У цёплай абстаноўцы святочнага канцэрта свае віншаванні прадставілі самыя таленавітыя і творчыя студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта, а таксама “маленькія” госці – выхаванцы Герасімавай Н.А.

Дарагія нашы жанчыны, дазвольце яшчэ раз павіншаваць вас з гэтым цудоўным вясеннім святам і пажадаць вам здароўя, міру, шчасця і дабра!

Падрабязней...

Сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь з лепшымі студэнткамі краіны

13-1-1

6 сакавіка 2018 года напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” адбылася сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Васільевіча Карпенка са студэнткамі ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна на сустрэчы прадстаўляла студэнтка 5 курса фізіка-інжынернага факультэта Барабанава Марыя.

Сустрэча Карпенка І.В. з лепшымі студэнткамі вышэйшых навучальных устаноў краіны, якія дасягнулі высокіх вынікаў у навуковым, грамадскім, спартыўным і культурным жыцці, праходзіла за круглым сталом у канферэнц-зале БДПУ імя Максіма Танка. Дзелавая сустрэча перайшла ў гутарку за кубачкам чаю, дзе ў прыемнай сяброўскай атмасферы абмяркоўваліся не толькі сур’ёзныя пытанні, якія датычацца адукацыі, але і штодзённыя пытанні жыцця і вольнага часу жанчын, іх ролі ў сям’і і дзяржаве. Было цікава паслухаць думку Міністра пра жанчын, якія займаюць высокія пасады ў сістэме кіравання, а таксама пра якасці, якімі павінна валодаць кожная жанчына.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя