Галоўная

Галоўная Навіны

Вучэбна-метадычны семінар “Арганізацыя практык на базе філіялаў кафедр”

14-1-1

6 сакавіка адбыўся вучэбна-метадычны семінар “Арганізацыя практык на базе філіялаў кафедр” у рамках секцыі НМС “Арганізацыя і ўдасканальванне вучэбных і вытворчых практык”.

Аб рэалізацыі практыка-арыентаванага падыходу ў працэсе падрыхтоўкі будучых педагогаў у перыяд педагагічных практык расказала кіраўнік практыкі Сазанчук А.А.

Факультэцкі кіраўнік практыкі фізіка-інжынернага факультэта Іваненка Л.А. звярнула ўвагу прысутных на неабходнасць актуалізацыі метадычных матэрыялаў па педагагічнай практыцы.

Падрабязней...

1 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам

02-06

1 сакавіка ў холе галоўнага корпуса ўніверсітэта супрацоўнікамі аддзела па выхаваўчай рабоце быў праведзены Марафон прафілактыкі “ЗАЛЕЖНАСЦЬ ЦАНОЙ У ЖЫЦЦЁ”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел не толькі супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта, але і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый: Мазырскі раённы камітэт ГА “БРСМ”, Мазырская раённая арганізацыя БТЧК, а таксама супрацоўнікі аддзела грамадскага здароўя дзяржаўнай установы “Мазырскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”.

Акцыя праходзіла на некалькіх пляцоўках. Прадстаўнікамі першаснай арганізацыі ГА “БРСМ” была арганізавана здымка кароткіх відэаролікаў з моладдзю на тэму “Адносіны моладзі да выкарыстання наркотыкаў”.

Марыненка А.М., старшыня Мазырскай РА БТЧК з валанцёрамі раздавалі інфармацыйныя лістоўкі і буклеты па дадзенай тэматыцы.

Падрабязней...

Хто, калі не мы?!

2-6

З мэтай азнаямлення з магчымасцямі і перспектывамі развіцця сістэмы студэнцкага самакіравання ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна 28 лютага 2018 года быў праведзены круглы стол.

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел старшыні і актыў студэнцкага самакіравання факультэтаў і інтэрнатаў, старшыні прафбюро факультэтаў, сакратары ГА “БРСМ” факультэтаў, навучэнцы агульнаадукацыйных школ г. Мазыра.

У цэнтры ўвагі круглага стала аказаліся актуальныя пытанні арганізацыі дзейнасці студэнцкага і вучнёўскага самакіравання ў сучасных навучальных установах. Перад прысутнымі выступілі: Мацвеева Святлана Васільеўна – начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю; Струкаў Віктар Віктаравіч – старшыня прафкама студэнтаў; Піскун Вольга Казіміраўна – кіраўнік Маладзёжнага парламента і клуба ЮНЭСКА “Мы”; Марыненка Алена Мікалаеўна – старшыня раённай арганізацыі беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і Барысенка Вікторыя Вітальеўна – в. а. сакратара ПА ГА “БРСМ”.

Падрабязней...

Конкурс нацыянальнай кухні

3-6

27 лютага 2018 года на базе інтэрната № 3 адбыўся конкурс нацыянальнай кухні для замежных студэнтаў, арганізаваны аддзелам па выхаваўчай рабоце з моладдзю сумесна з прафкамам студэнтаў.

У конкурсе прынялі ўдзел студэнты з Туркменістана, Пакістана, Украіны, Расіі і Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі конкурсу (дзяўчаты і хлопцы) цудоўна справіліся з задачай. Кожная каманда гатавала некалькі салодкіх страў: хвораст, халву, піражкі з рознай начынкай, блінчыкі, пірагі, мафіны і інш. Яны таксама расказалі гледачам пра асаблівасці прыгатавання нацыянальных страў, пры гэтым усе былі апрануты ў нацыянальнае адзенне сваёй краіны.

Падрабязней...

23 лютага – асаблівы дзень у жыцці ўніверсітэта!

27-5

23 лютага ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню заснавання Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, а таксама Дню абаронцы Айчыны і 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Паводле традыцыі, рэктар універсітэта Валянцін Васільевіч Валетаў першым павіншаваў калектыў са знамянальнай датай – днём заснавання ўніверсітэта, а таксама з Днём абаронцы Айчыны і 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У нашым універсітэце 23 лютага – гэта не толькі Дзень абаронцы Айчыны, не толькі дзень заснавання ўніверсітэта, але і дзень нараджэння нашага кіраўніка, Валянціна Васільевіча Валетава.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя