Галоўная

Галоўная Навіны

Семінар-вучоба для студэнтаў-назіральнікаў

14-2

12 лютага ва ўніверсітэце адбыўся семінар-вучоба са студэнтамі, якія прымуць непасрэдны ўдзел у выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28 склікання ў якасці назіральнікаў на ўсіх выбарчых участках нашага горада.

Начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева С.В. падкрэсліла важнасць грамадскага кантролю з боку назіральнікаў для забеспячэння чысціні і празрыстасці выбараў.

В.а. сакратара ПА ГА “БРСМ” Барысенка В. В. падрабязна расказала аб рабоце назіральнікаў у ходзе галасавання на выбарах. 43 студэнты, члены ГА “БРСМ”, былі вылучаны для работы назіральнікамі на выбарах, кожны з іх мае актыўную жыццёвую пазіцыю.

Падрабязней...

Віншуем!

 

10.02.2018 у лесапарку “Маладзёжны” адбыўся чэмпіянат Мазырскага раёна па лыжных гонках сярод прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных устаноў.

Дайняк Юрый Пятровіч – старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання – заняў І месца ў чэмпіянаце Мазырскага раёна па лыжных гонках сярод навучальных устаноў.

 

97-годдзю з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна прысвячаецца

24-1

Больш за 60 гадоў аддана служыў нацыянальнай літаратуры прызнаны майстра слова Іван Пятровіч Шамякін (30.01.1921 – 14.10.2004). 30 студзеня 2018 года спаўняецца 97 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка. Народны пісьменнік, акадэмік, лаўрэат Сталінскай прэміі і Герой Сацыялістычнай Працы – ён пры жыцці быў ушанаваны многімі званнямі і ўзнагародамі. Але самае галоўнае, што засталося пасля яго, – гэта кнігі, у якіх паказана праўда аб Вялікай Айчыннай вайне праз лёсы і характары людзей.

Большасць яго твораў экранізавана: “Глыбокая плынь”, “Вазьму твой боль”, “Трывожнае шчасце” і інш. У творчай спадчыне Івана Шамякіна – 12 раманаў, 26 аповесцей, 10 п’ес, дзясяткі апавяданняў, вялікая колькасць артыкулаў і нарысаў, дзённікі. Сёння яны ўключаны ў 23 тамы збору твораў пісьменніка. Іван Пятровіч Шамякін – яркі прыклад пісьменніка-грамадзяніна, які прысвяціў свой вялікі талент служэнню Айчыне і беларускай літаратуры.

Падрабязней...

Урачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі

29-2224 студзеня ва ўніверсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі, які ў Беларусі штогадова адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.

 Рэалізацыя рэспубліканскага плана па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі дала дадатковае развіццё айчынным навуковым школам, вузаўскай і галіновай навуцы, падтрымку маладым вучоным, які мысляць крэатыўна.

З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся рэктар УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, доктар біялагічных навук, прафесар, Заслужаны працаўнік адукацыі  Рэспублікі Беларусь Валянцін Васільевіч Валетаў, які павіншаваў навуковую грамадскасць універсітэта з прафесійным святам.

Падрабязней...

Рэспубліканская Ўніверсіяда

31-3

24–26 студзеня 2018 г. у г. Магілёве адбылася Рэспубліканская Ўніверсіяда.

Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў:

1 месца – Мулярчык Крысціна КМС – 400 м;

1 месца – Іваненка Дзмітрый КМС – 2000 м з/п;

1 месца – Іваненка Дзмітрый КМС – 3000 м;

1 месца – Небыт Павел КМС – 1500 м;

1 месца – эстафетны бег – Мулярчык Крысціна, Машарова Ангеліна, Міхайлава Ганна, Ніканава Ганна;

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя