Галоўная

Галоўная Навіны

Навукова-метадычны семінар

9-1-16

4 студзеня 2018 г. на базе Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя адбыўся навукова-метадычны семінар, арганізаваны Цэнтрам педагагічных тэхналогій з удзелам выкладчыкаў кафедры педагогікі і псіхалогіі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна дацэнта І.У. Журловай, дацэнта С.І. Жураўлёвай, дацэнта Г.У. Болбас, старшага выкладчыка А.С. Мураўёвай.

Семінар быў прысвечаны актуальнай тэме – “Педагагічнае кіраўніцтва вучэбна-даследчай дзейнасцю навучэнцаў”.

У тэарэтычнай частцы ўдзельнікамі семінара былі разгледжаны такія пытанні, як “Навукова-метадычныя падыходы да арганізацыі і ажыццяўлення псіхолага-педагагічнага суправаджэння вучэбна-даследчай дзейнасці навучэнцаў” (дац. Жураўлёва С.І.); “Кліпавае мысленне: у чым яго небяспека і як з ім змагацца?” (дац. Журлова І.У.). Пытанні, што абмяркоўваліся, выклікалі жывы інтарэс у выкладчыкаў ліцэя, што, у сваю чаргу, паслужыла крыніцай яркай захопленай дыскусіі.

Падрабязней...

Сумеснае пасяджэнне кафедры беларускай і рускай філалогіі і яе філіялаў

9-11-5

 

28 снежня 2017 года адбылося сумеснае пасяджэнне кафедры беларускай і рускай філалогіі і двух філіялаў кафедры, якія дзейнічаюць на базе ДУА “Гімназія г. Калінкавічы” (заг. філіяла П.Я. Ахраменка) і ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра” (заг. філіяла Т.І. Татарынава). Адбылася зацікаўленая размова аб актуальных праблемах узаемадзеяння вышэйшай і сярэдняй школы ў падрыхтоўцы настаўнікаў-славеснікаў. Выкладчыкі і настаўнікі абмяняліся вопытам правядзення вучэбнай, навуковай і выхаваўчай работы. Карысным было абмеркаванне праблем і перспектыў правядзення педагагічнай практыкі студэнтаў-філолагаў.

Падрабязней...

Вучэбна-метадычны семінар “Узаемадзеянне вышэйшай і сярэдняй школы ў сістэме падрыхтоўкі настаўніка-славесніка” на філалагічным факультэце

9-1-11

28.12.2017 на кафедры беларускай і рускай філалогіі быў праведзены вучэбна-метадычны семінар “Узаемадзеянне вышэйшай і сярэдняй школы ў сістэме падрыхтоўкі настаўніка-славесніка” (кіраўнік – дацэнт Т.І. Татарынава).

Мэтавай аўдыторыяй семінара сталі выкладчыкі, магістранты і студэнты філалагічнага факультэта, выкладчыкі філіялаў кафедры, настаўнікі-філолагі, вучні агульнаадукацыйных школ.

З уступным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася дэкан філалагічнага факультэта Т.М. Сымановіч. З вялікай цікавасцю былі ўспрыняты выступленні С.Б. Кураша (“Моўны партрэт эпохі электронных камунікацый вачыма настаўніка і вучня”), М.Г. Лобан (“Алімпіяда па рускай мове і літаратуры: комплексны падыход да падрыхтоўкі навучання”), Т.І. Татарынавай (“Выкарыстанне асабова арыентаваных тэхналогій на ўроках рускай мовы”).

Падрабязней...

Віншуем Аўсіюк Алену Міхайлаўну – Лаўрэата Міжнароднай прэміі “Супольнасць дэбютаў”!

 

4-1

Аўсіюк Алена Міхайлаўна, дацэнт кафедры фізікі і матэматыкі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, стала Лаўрэатам Міжнароднай прэміі “Супольнасць дэбютаў” у галіне адукацыі за 2016 год ад Рэспублікі Беларусь. Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагароды адбылася 21 снежня ў горадзе Гянджа (Рэспубліка Азербайджан), які ў 2017 годзе насіў званне культурнай сталіцы СНД.

Прэмія “Супольнасць дэбютаў” зацверджана Саветам па гуманітарным супрацоўніцтве СНД і Міжнародным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельнікаў СНД у 2008 годзе. Яна штогадова прысуджаецца маладым спецыялістам (да 35 гадоў) у той гуманітарнай галіне, якую вызначаюць заснавальнікі. У гэтым годзе ўзнагароду атрымалі маладыя настаўнікі і педагогі.

Падрабязней...

Адораная моладзь – “залаты запас” Рэспублікі Беларусь

08-02-0

20 снежня 2017 года на базе Ідэалагічнага цэнтра з мэтай азнаямлення з тэарэтычнымі і практычнымі пытаннямі падтрымкі адоранай і таленавітай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь быў праведзены інфармацыйны семінар для студэнтаў “Адораная моладзь – “залаты запас” Рэспублікі Беларусь”. У семінары прынялі ўдзел студэнты, якія знаходзяцца на ўліку ў банку дадзеных адоранай моладзі, імянныя стыпендыяты і студэнцкі актыў універсітэта.

Удзельнікаў мерапрыемства прывітала С.В. Мацвеева, начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю. На слайд-прэзентацыі студэнты бачылі сваіх выкладчыкаў, якія ў мінулым уваходзілі ў склад адоранай моладзі, а сёння з’яўляюцца кандыдатамі навук, дацэнтамі.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя