Галоўная

Галоўная Навіны

Мы памятаем! Мы ганарымся!

       19-1-314 студзеня 1944 года ў ходзе Калінкавіцка-Мазырскай наступальнай аперацыі войскамі Першага Беларускага фронту пад камандаваннем генерала К.К. Ракасоўскага ад нямецка-фашысцкіх акупантаў быў вызвалены горад Мазыр.

Напярэдадні гэтай памятнай даты беларускія студэнты, а таксама студэнты з Туркменістана і Пакістана, якія пражываюць у інтэрнатах № 2 і № 3 нашага ўніверсітэта, наведалі музейны пакой баявой славы на базе ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра”. У ходзе захапляльнай экскурсіі, якую праводзіў кіраўнік музейнага пакоя, настаўнік гісторыі Гімбут Уладзімір Віктаравіч, студэнты не толькі ўбачылі, але і змаглі дакрануцца да прадметаў быту, амуніцыі, зброі савецкіх салдатаў, якія былі сабраны на месцах цяжкіх баёў удзельнікамі ваенна-патрыятычнага гуртка “Пошук”, даведаліся пра страты савецкай арміі і пра бітвы, якія праводзіліся ёю на подступах да горада Мазыра.

Падрабязней...

Віншуем Равуцкую Жанну Іванаўну!

16-1-1

У снежні 2017 года зацверджаны для выдання майстар-дыск “Механіка. Электронны вучэбна-метадычны комплекс” (21.12.17, рэгістрацыйны нумар № И-08-21/498) кандыдата педагагічных навук, дацэнта кафедры фізікі і матэматыкі Равуцкай Жанны Іванаўны з грыфам “Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь” у якасці электроннага вучэбнага дапаможніка для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці “Камп’ютарная фізіка”.

Электронны вучэбна-метадычны комплекс (ЭВМК) па дысцыпліне “Механіка” складаецца з 4 раздзелаў: тэарэтычнага, практычнага, кантролю ведаў, дапаможнага. Работа з ЭВМК па дысцыпліне “Механіка” накіравана на авалодванне студэнтамі наступнымі кампетэнцыямі: умець выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для рашэння тэарэтычных і практычных задач; валодаць сістэмным і параўнальным аналізам; мець навыкі, звязаныя з выкарыстаннем тэхнічных прылад; умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю; выкарыстоўваць атрыманыя веды фундаментальных палажэнняў фізікі, эксперыментальных, тэарэтычных і камп’ютарных метадаў даследавання.

 

 

74-я гадавіна вызвалення горада Мазыра і Мазырскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

15-1-5

10–13 студзеня 2018 года ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 74-й гадавіны вызвалення г. Мазыра і Мазырскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

12 студзеня 2018 года адбыўся ўрачысты мітынг на Кургане Славы з удзелам ветэранаў вайны і працы, кіраўніцтва горада, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, моладзі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел адміністрацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, дэканы факультэтаў, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў, аспіранты, магістранты, студэнты. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць герояў, якія аддалі жыццё за Перамогу. Да мемарыяла традыцыйна былі ўскладзены кветкі.

Падрабязней...

Праект па вучэбнай дысцыпліне “Чытанне”

Паводле традыцыі, што склалася на філалагічным факультэце, выкладанне вучэбных дысцыплін, накіраваных на практычнае авалодванне іншамоўным маўленнем, завяршаецца ў кожным семестры нестандартнымі праектамі.

У канцы снежня творчы тыдзень пачаўся з выступлення студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)”, якія пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы і МВЗМ Гуцко Ірыны Мікалаеўны падрыхтавалі ўнікальны праект па вучэбнай дысцыпліне “Чытанне”, прадставіўшы ў арыгінальнай форме прачытаныя кнігі.

Падрабязней...

АД ВУЧОБЫ ДА НАВУКІ: ПУБЛІЧНАЯ АБАРОНА НАВУКОВЫХ ПРАЭКТАЎ СТУДЭНТАЎ-ГІСТОРЫКАЎ

28 снежня 2017 года на кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін філалагічнага факультэта адбылася публічная абарона даследчых праектаў і курсавых работ па методыцы выкладання гісторыі і грамадазнаўства. 
Былі разгледжаны работы Жук П., Петрушэнкі І., Стрэльчука С., Стомы А. і інш. На абароне прысутнічалі педагогі і навучэнцы ДУА “Гімназія г. Калінкавічы” і ДУА СШ № 12 г. Мазыра, студэнты 1 курса філалагічнага факультэта, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”. 
Работы выклікалі вялікую цікавасць і былі карыснымі як для школьнікаў, так і для педагогаў з пункту гледжання арганізацыі і прэзентацыі сваіх навуковых даследаванняў.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя