Галоўная

Галоўная Навіны

Універсітэт 3.0 – навукова-інавацыйная дзейнасць маладых вучоных

30-05

Напярэдадні Дня беларускай навукі 25 студзеня ў навукова-тэхналагічным парку БНТУ “Палітэхнік” адбыўся семінар маладых вучоных “Магчымасці Тэхнапаркаў па развіцці Універсітэта 3.0” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Больш за 100 маладых вучоных, якія дасягнулі значных поспехаў у навукова-інавацыйнай дзейнасці, прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Наш універсітэт прадстаўляла старшыня студэнцкай навуковай супольнасці Алена Валер’еўна Кавалёва, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Падрабязней...

Перамога магістранта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ў абласным этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”

25-1

24 студзеня 2018 года ў бізнес-цэнтры свабоднай эканамічнай зоны “Гомель – Ратон” адбыўся абласны этап рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі навуковай, студэнцкай і працоўнай моладзі, школьнікі – пераможцы раённых адборачных этапаў.

Падрабязней...

Майстар-клас для студэнтаў-практыкантаў фізіка-інжынернага факультэта

23-15

15 студзеня 2018 года пачалася педагагічная практыка студэнтаў 4 курса 1 групы дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі фізіка-інжынернага факультэта. Традыцыйна на працягу першага тыдня практыкі для студэнтаў праводзіцца майстар-клас. З гэтай мэтай 19 студзеня настаўнік фізікі вышэйшай катэгорыі ДУА “Козенская сярэдняя школа Мазырскага раёна” Свянціцкая Г.Д. правяла майстар-клас па тэме “Дысперсія”. Студэнты не толькі знаёміліся з тэхналогіяй правядзення сучаснага адкрытага ўрока, але і прынялі актыўны ўдзел у ім. Атрыманы імі вопыт будзе карысным не толькі падчас педагагічнай практыкі, але і ў далейшай педагагічнай дзейнасці.

Падрабязней...

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне студэнцкай моладзі

19-1

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне студэнцкай моладзі

 Адным з асноўных накірункаў у рабоце з моладдзю з’яўляецца патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне студэнцкай моладзі.

Дзеля дасягнення гэтай мэты праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя дзяржаўным святам і памятным датам.

14 студзеня – памятная дата для ўсіх жыхароў Мазыра і Мазырскага раёна. У 1944 годзе ў гэты дзень пасля працяглай акупацыі горад Мазыр быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Падрабязней...

Віншуем каманду УА МДПУ імя І.П. Шамякіна з 3 месцам!

31-1-5

Чэмпіянат Гомельскай вобласці па армрэстлінгу адбыўся 27 студзеня 2018 года ў г. Гомелі. Віншуем каманду УА МДПУ імя І.П. Шамякіна з 3 месцам!

Каманду УА МДПУ імя І.П. Шамякіна прадстаўлялі: выпускніца факультэта фізічнай культуры Мацісон Вікторыя, выпускніца факультэта ДіПА Гняцько Вольга, студэнт 3 курса ФФК (завочная форма навучання) Мятлушка Аляксандр, студэнтка 1 курса ФФК Коваль Паліна, студэнтка 1 курса ФФК Голас Юлія, студэнт 4 курса Коваль Сяргей, студэнт 2 курса Сарычаў Станіслаў.

Кіраўнік каманды – старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін – Дранец Валерый Фёдаравіч.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя