Галоўная

Галоўная Навіны

Дзень адчыненых дзвярэй у Мазырскім аддзеле Дэпартамента аховы

26-1-6

22 лютага 2018 года напярэдадні Дня абаронцы Айчыны і 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у Мазырскім аддзеле Дэпартамента аховы адбылася цырымонія ўрачыстага ўручэння пасведчанняў членам самаахвотнай дружыны “Маладзёжны атрад аховы правапарадку імя А.П. Царэнка” з ліку студэнтаў нашага ўніверсітэта.

Намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце, кадравым забеспячэнні, маёр міліцыі Нікіценка Аляксей Мікалаевіч уручыў пасведчанні сямі актывістам. Дадзеныя пасведчанні ўручаюцца за актыўны ўдзел у ахове правапарадку, прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх і моладзі, рэалізацыі патрыятычных акцый і праектаў ГА “БРСМ”.

Падрабязней...

“Сузор’е моўных культур”: літаратурна-музычны фестываль на філалагічным

25-1

21.02.2018 на філалагічным факультэце адбыўся літаратурна-музычны фестываль “Сузор’е моўных культур”, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы. Гэта свята, зацверджанае ў 1999 годзе рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА, накіравана, у першую чаргу, на садзеянне моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўнасці. Родная мова – гэта душа і гісторыя народа, яго жывая памяць і спадчына.

У нашым універсітэце навучаюцца студэнты розных нацыянальнасцей: беларусы, рускія і ўкраінцы, туркмены і азербайджанцы, грузіны і ўзбекі, пакістанцы, эфіопы і інш. Усе яны любяць свае мовы і ганарацца імі, бо для кожнага з нас мова – гэта ўнікальны свет, напоўнены асаблівым гучаннем.

Фестываль быў адкрыты прывітальным словам загадчыка кафедры беларускай і рускай філалогіі Сяргея Барысавіча Кураша, які павіншаваў усіх са святам і сказаў пра значнасць міжмоўнага ўзаемадзеяння і зносінаў у сучасным свеце.

Падрабязней...

Як важна быць эканамічна граматным

22-1-14

15 лютага 2018 года адбылася сустрэча студэнтаў факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі з намеснікам начальніка эканамічнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці Кажамякінай Наталляй Аляксандраўнай. Сустрэча праводзілася ў рамках мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва.

На сустрэчы былі асветлены пытанні ўсвядомленых адносінаў студэнцкай моладзі да грошай, кіравання асабістымі фінансавымі сродкамі, планавання бюджэту, крэдытаў, безнаяўнага і наяўнага разлікаў. Таксама Наталля Аляксандраўна прапанавала студэнтам гульню “Фінансавы геній”, падзяліўшы прысутных на каманды. Студэнты актыўна ўключыліся ў пазнаваўчую гульню, пасля завяршэння якой пераможцам былі ўручаны ўзнагароды – сувенірная прадукцыя Нацыянальнага банка. Усім прысутным былі ўручаны брашуры Нацыянальнага банка “Фінансавая граматнасць. Парады”.

Падрабязней...

Чэмпіянат Мазырскага раёна па лыжных гонках у эстафеце

21-1-2

17.02.2018 г. адбыўся чэмпіянат Мазырскага раёна па лыжных гонках у эстафеце. Віншуем каманду УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” з першым агульнакамандным месцам.

Каманды былі прадстаўлены наступнымі ўдзельнікамі:

мужчынская каманда – Дайняк Ігар Пятровіч – старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін, Жалязінскі М.П. – студэнт 4 курса; Далянчук П.А. – студэнт 3 курса;

жаночая каманда – Ільючык А.С. – студэнтка 2 курса, Вількова А.П. – студэнтка 2 курса, Марціновіч Ю.С. – студэнтка 2 курса.

Дзяўчаты заваявалі першае месца, а мужчынская зборная каманда – трэцяе месца, што ў выніку дазволіла камандзе УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” заняць першае агульнакаманднае месца.

Падрабязней...

Выбары – 2018: вопыт і маладосць!

21-1

18 лютага ў Беларусі адбыліся выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання. На базе УА МДПУ імя І.П. Шамякіна быў створаны ўчастак для галасавання № 10, на якім маглі прагаласаваць як студэнты нашага ўніверсітэта, так і жыхары блізкіх дамоў, якія знаходзяцца на вуліцы Студэнцкай. Неабходна адзначыць, што старэйшым выбаршчыкам, які прыйшоў на ўчастак, была 93-гадовая жыхарка дома № 40 Шастакова Эмілія Мікалаеўна, якая аддала свой голас кандыдату, які спадабаўся. Акрамя вопытных выбаршчыкаў, у гэты дзень прагаласаваў і выбаршчык, якому толькі 18 лютага споўнілася 18 гадоў. Гэта студэнт універсітэта Кавальчук Мікалай Пятровіч. Высокую грамадзянскую свядомасць праявіла і сям’я Чапайкіных – Людміла Іванаўна і Сяргей Аляксеевіч, якія 18 лютага прагаласавалі на ўчастку адразу пасля яго адкрыцця – у 8.00, і, як першыя, атрымалі салодкі падарунак ад членаў выбарчай камісіі.

Мы ўдзячныя ўсім, хто прыняў удзел у выбарах, і жадаем і далей быць актыўнымі ўдзельнікамі палітычнага жыцця нашай краіны.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя