Як важна быць эканамічна граматным

Як важна быць эканамічна граматным

22-1-14

15 лютага 2018 года адбылася сустрэча студэнтаў факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі з намеснікам начальніка эканамічнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці Кажамякінай Наталляй Аляксандраўнай. Сустрэча праводзілася ў рамках мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва.

На сустрэчы былі асветлены пытанні ўсвядомленых адносінаў студэнцкай моладзі да грошай, кіравання асабістымі фінансавымі сродкамі, планавання бюджэту, крэдытаў, безнаяўнага і наяўнага разлікаў. Таксама Наталля Аляксандраўна прапанавала студэнтам гульню “Фінансавы геній”, падзяліўшы прысутных на каманды. Студэнты актыўна ўключыліся ў пазнаваўчую гульню, пасля завяршэння якой пераможцам былі ўручаны ўзнагароды – сувенірная прадукцыя Нацыянальнага банка. Усім прысутным былі ўручаны брашуры Нацыянальнага банка “Фінансавая граматнасць. Парады”.

Такія сустрэчы важныя для студэнцкай моладзі. А пытанні фінансавай граматнасці, безумоўна, будуць карысныя ў жыцці, паколькі той чалавек, які знаёмы з асноўнымі паняццямі фінансавай граматнасці і ўмее карыстацца імі на практыцы, здольны правільна кіраваць сваімі грашыма.

 

 

   
 

 

Дадатковая інфармацыя