“Сузор’е моўных культур”: літаратурна-музычны фестываль на філалагічным

“Сузор’е моўных культур”: літаратурна-музычны фестываль на філалагічным

25-1

21.02.2018 на філалагічным факультэце адбыўся літаратурна-музычны фестываль “Сузор’е моўных культур”, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы. Гэта свята, зацверджанае ў 1999 годзе рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА, накіравана, у першую чаргу, на садзеянне моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўнасці. Родная мова – гэта душа і гісторыя народа, яго жывая памяць і спадчына.

У нашым універсітэце навучаюцца студэнты розных нацыянальнасцей: беларусы, рускія і ўкраінцы, туркмены і азербайджанцы, грузіны і ўзбекі, пакістанцы, эфіопы і інш. Усе яны любяць свае мовы і ганарацца імі, бо для кожнага з нас мова – гэта ўнікальны свет, напоўнены асаблівым гучаннем.

Фестываль быў адкрыты прывітальным словам загадчыка кафедры беларускай і рускай філалогіі Сяргея Барысавіча Кураша, які павіншаваў усіх са святам і сказаў пра значнасць міжмоўнага ўзаемадзеяння і зносінаў у сучасным свеце.

Таццяна Мікалаеўна Сымановіч, дэкан філалагічнага факультэта, адзначыла, што Міжнародны Дзень роднай мовы стаў традыцыйным на нашым факультэце, але ўпершыню ў гэты дзень фестываль аб’яднаў цэлы свет родных моў у яркае сузор’е.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта, настаўнікі і навучэнцы ўстаноў адукацыі г. Мазыра і г. Калінкавічы. Галоўным рэжысёрам і душой праекта стала старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай філалогіі, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Судзібор Ірына Леанідаўна.

Вядучыя фестывалю – Ібрагімава Азіза, Кавалёў Ян, Уласенка Карына – дапамаглі гасцям свята паглыбіцца ў атмасферу культурнага і моўнага адзінства, творчасці і стварэння.

Студэнтамі філалагічнага факультэта былі прадстаўлены творчыя праекты, прысвечаныя іх нацыянальным мовам.

Студэнты Венгура Аліна, Змушко Крысціна, Кавалёў Ян, Святагор Паўла і іншыя падрыхтавалі літаратурны праект “Роднае слова – званочак Радзімы”, прысвечаны 500-годдзю выдання першай друкаванай кнігі “Псалтыр” Францыскам Скарынам.

Студэнты з Туркменістана Ягмурава Уміда, Шакураў Каміль, Эййамбердыеў Ашыр, Азізаў Эламан, удзельнікі танцавальнага ансамбля “Кветкі Туркменіі” паглыбілі нас у паэзію вядомага туркменскага паэта Махтумкулі і рэалізавалі на сцэне творчы праект «Öne dine öne jan watanymТurkmenistan(Наперад, Туркменістан!).

Літаратурна-музычная кампазіцыя «Язык, великолепный наш язык»  была прысвечана рускай мове і творчасці У.С. Высоцкага. Студэнты Кавалёў Я., Рафальская В., Лахманькова А., Змушко К., Пятроўская М., Нароўшвілі А., выкладчыкі Кузьміч У.В., Сергушкова В.У. пазнаёмілі ўсіх прысутных са светам песеннага і сцэнічнага мастацтва паэта. Ролю Высоцкага на сцэне выканаў фіналіст Рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года – 2017” Ян Кавалёў.

Заключным акордам фестывалю стала песня “Трава ля дома”, якая аб’яднала студэнтаў, што размаўляюць на розных мовах, у вялікую дружную філфакаўскую сям’ю.

Выказваем удзячнасць куратарам вучэбных груп Шэцка Л.М., Лаеўскай Т.Я., дацэнту кафедры замежных моў і МВЗМ Чэчка Т.М. за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні фестывалю.

 

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Судзібор Ірына Леанідаўна

25-2   
25-2   
25-2   
25-2   
25-2   
25-2   
25-2   
25-2   
25-2   
25-2   
25-2   
25-2   
 
 

Дадатковая інфармацыя