Галоўная

Галоўная Навіны

Вынікі пераддыпломнай практыкі студэнтаў тэхнолага-біялагічнага факультэта

04-1

З 15 студзеня па 11 сакавіка 2018 года студэнты 4 курса тэхнолага-біялагічнага факультэта спецыяльнасці “Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва” праходзілі педагагічную практыку ў школах г. Мазыра. У рамках праходжання педагагічнай практыкі для студэнтаў-практыкантаў былі арганізаваны і праведзены адкрытыя ўрокі па абслугоўваючай працы настаўнікамі вышэйшай катэгорыі, якія маюць вопыт педагагічнай дзейнасці больш 20 год, з выкарыстаннем гульнёвых метадаў навучання і камп’ютарнай падтрымкі. Базамі практыкі з’яўляліся наступныя ўстановы адукацыі г. Мазыра: СШ № 1, СШ № 7, СШ № 9, СШ № 14. Студэнты ў перыяд праходжання практыкі праводзілі прафарыентацыйную работу, што адлюстравана ў фота- і відэасправаздачах.

Падрабязней...

Прафілактычны праект “Мой стыль жыцця сёння – маё здароўе і поспех заўтра!”

2-04

На працягу тыдня з 26.03.2018 студэнты-валанцёры ўніверсітэта, якія удзельнічаюць у рэспубліканскім праекце “Мой стыль жыцця сёння – маё здароўе і поспех заўтра!”, актыўна праводзілі прафілактычныя мерапрыемствы. Былі закрануты актуальныя праблемы, з якімі сутыкаюцца непаўналетнія, іх бацькі і настаўнікі.

26.03.2018 для студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце № 1, быў праведзены трэнінг “Гендэрнае выхаванне ў сучасным грамадстве”, накіраваны на замацаванне і развіццё ўяўлення моладзі аб унікальнасці сваёй асобы і гендэрнай прыналежнасці, фарміраванне ў дзяўчат і хлопцаў пазітыўнага стаўлення да сябе і іншых.

27.03.2018 на базе сярэдняй школы № 16 з навучэнцамі 7 класа была праведзена інфасесія “Сям’я і сямейныя каштоўнасці”. У падлеткаў спачатку была магчымасць пазнаёміцца з паняццямі “сям’я”, “сямейныя каштоўнасці”, “ідэальныя бацькі” і “ідэальнае дзіця”, а потым праявіць сваю крэатыўнасць: даць назву сваёй сям’і, намаляваць герб і зрабіць своеасаблівую прэзентацыю.

28.03.2018 Мішура Дыяна, студэнтка 3 курса факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, праводзіла трэнінг “Сямейныя каштоўнасці” з навучэнцамі 7 класаў СШ № 13, мэта якога – сфарміраваць ва ўдзельнікаў уяўленне пра каштоўнасці ў сучасных сем’ях.

Падрабязней...

Зрабі правільны выбар!

3-1

Ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” сакавік месяц праходзіў пад дэвізам “Зрабі правільны выбар!”. На працягу месяца ў інтэрнатах і ва ўніверсітэце праходзіў шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне ў студэнцкай моладзі навыкаў усвядомленага адмаўлення ад прыняцця наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, а таксама прапаганду здаровага ладу жыцця і адказнага стаўлення да свайго здароўя.

Праблема наркаманіі з’яўляецца адной з найбольш актуальных для нашага грамадства. За апошняе дзесяцігоддзе ў Рэспубліцы Беларусь колькасць хворых на наркаманію павялічылася ў 1,4 разы: з 6145 чалавек у 2007 годзе да 8749 чалавек на пачатак 2018 года. Большасць зарэгістраваных у краіне пацыентаў з наркаманіяй – ва ўзросце 20–40 год. У апошнія гады ўзрасла колькасць спажыўцоў сінтэтычных каннабіноідаў (спайсаў), переважна гэта асобы ва ўзросце 15–29 год.

Падрабязней...

Дзень адчыненых дзвярэй на філалагічным

28-04

25 сакавіка 2018 года на філалагічным факультэце адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Перад навучэнцамі школ, будучымі абітурыентамі, выступілі загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі, дацэнт С.Б. Кураш, які пазнаёміў прысутных з асноўнымі накірункамі работы Цэнтра русістыкі, і дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі Т.І. Татарынава, якая расказала аб спецыяльнасцях факультэта, іх асаблівасцях і перспектывах, аб студэнцкім жыцці на факультэце. Была арганізавана выстава літаратуры, якая маецца ў Цэнтры русістыкі.

Сустрэча атрымалася насычанай, яркай і, на думку гасцей, карыснай.

Падрабязней...

Запрашаем на філфак!

27--1

24 сакавіка выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна прынялі ўдзел у абласным мерапрыемстве “Кірмаш прафесій”, якое адбылося на базе ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Калінкавічы”. Перад навучэнцамі 11 класаў выступілі дэкан філалагічнага факультэта Т.М. Сымановіч, загадчык кафедры замежных моў і МВЗМ І.А. Кавалевіч. Яны праінфармавалі абітурыентаў аб правілах прыёму ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і пазнаёмілі іх са спецыяльнасцямі філалагічнага факультэта.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя