Галоўная

Галоўная Навіны

Кубак Гомельскай вобласці па лёгкаатлетычным кросе

23-1-1

14 красавіка 2018 г. у г. Мазыры (лесапарк “Маладзёжны”) адбыўся Кубак і першынства Гомельскай вобласці па лёгкаатлетычным кросе.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел і студэнты факультэта фізічнай культуры. Сярод іх: Зелянкоўскі С., Збароўская Ю., Далянчук П., Лук’яненка К., Рудэнка А., Пугач А.

Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў:

1 месца – Зелянкоўскі С. – 5 км;

1 месца – Збароўская Ю. – 3 км;

3 месца – Лук’яненка К. – 5 км.

 

 

Акцыя “Гомельшчына – за здаровы лад жыцця”

26-04-11

У рамках абласной прафілактычнай інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі “Гомельшчына – за здаровы лад жыцця” студэнты факультэта фізічнай культуры пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Дайняка Юрыя Пятровіча сплаўляліся на байдарках па цікавых і прывабных сваім вясеннім разлівам рэках Ведрыч і Днепр (Рэчыцкі раён). Усе ўдзельнікі воднага паходу атрымалі мноства станоўчых эмоцый і незабывальных уражанняў.

Мы – за здаровы лад жыцця!

Падрабязней...

Плануй сваю будучыню!

20-13

У рамках дзяржаўнай праграмы “Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь” на 2016–2020 гады і з мэтай развіцця фінансавай граматнасці насельніцтва 19 красавіка 2018 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна для студэнтаў універсітэта адбыўся інфармацыйны семінар на тэму “Плануй сваю будучыню!”.

Мэта семінара – павышэнне ўзроўню інфармаванасці студэнтаў аб асновах прадпрымальніцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Падрабязней...

“Хатынь – святыня нацыянальнай памяці”: навукова-практычны семінар на філалагічным факультэце

12-11

10 красавіка 2018 г. на філалагічным факультэце адбыўся навукова-практычны семінар, прымеркаваны да 75-годдзя з дня трагедыі беларускай вёскі Хатынь. Мэтай семінара з’яўлялася выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму маладога пакалення шляхам звароту да трагічных старонак беларускай гісторыі.

У семінары прынялі ўдзел студэнты, магістранты, выкладчыкі, куратары вучэбных груп. Усе прысутныя на мерапрыемстве ўшанавалі памяць загінуўшых старых, жанчын і дзяцей, якія згарэлі ў Хатыні, Хвілінай маўчання. Са змястоўнымі, глыбокімі і актуальнымі на сучасным этапе развіцця гістарычнай навукі дакладамі выступілі студэнты спецыяльнасці “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”: “Хатынь і яе сёстры. Трагедыя і памяць” (Арцюшка М.А.), “Мемарыяльны комплекс Хатынь: гісторыя стварэння” (Жук П.С.), “З попелу гісторыі: Успаміны відавочцаў Хатынскай трагедыі” (Петрушэнка І.С.), “Карныя аперацыі вермахта і іх вынікі на тэрыторыі Беларусі” (Стома В.С.).

Падрабязней...

Прафесар Шапялевіч В.В. прачытаў курс лекцый для студэнтаў ГДУ імя Ф. Скарыны

11-04-1

У рамках Дагавора аб супрацоўніцтве паміж УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны” і УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” 27 сакавіка 2018 года Шапялевіч В.В., загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, прачытаў курс лекцый для студэнтаў факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Фізіка (па накірунках)”.

Васіль Васільевіч расказаў аб методыцы выкарыстання наглядных дэманстрацый на ўроках фізікі ў сярэдняй школе і пра навуковую школу “Кагерэнтная оптыка і галаграфія ў фотарэфрактыўных крысталах”.

Лекцыі прафесара Шапялевіча В.В. выклікалі вялікую цікавасць у студэнтаў, яны з захапленнем слухалі, задавалі мноства пытанняў прафесару.

 

Дадатковая інфармацыя