Плануй сваю будучыню!

Плануй сваю будучыню!

20-13

У рамках дзяржаўнай праграмы “Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь” на 2016–2020 гады і з мэтай развіцця фінансавай граматнасці насельніцтва 19 красавіка 2018 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна для студэнтаў універсітэта адбыўся інфармацыйны семінар на тэму “Плануй сваю будучыню!”.

Мэта семінара – павышэнне ўзроўню інфармаванасці студэнтаў аб асновах прадпрымальніцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Перад студэнтамі выступілі наступныя дакладчыкі: Каробка Віталь Уладзіміравіч, юрысконсульт Цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва ААА “Бізнесцэнтр” з пытаннем “Арганізацыя і вядзенне бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на пачатковым этапе”, Жук Марына Міхайлаўна, намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мазырскім раёне, начальнік упраўлення падаткаабкладання фізічных асоб з пытаннем “Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці (віды дзейнасці, ільготы па падатках для малога прадпрымальніцтва)” і Скокава Алена Фёдараўна, намеснік галоўнага бухгалтара ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мазырскага раённага выканаўчага камітэта, якая асвятліла пытанне пра дапамогу беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.

Дакладчыкі прадаставілі ўдзельнікам мерапрыемства змястоўную інфармацыю ў цікавай, запамінальнай форме.

Інфармацыйны семінар не толькі дапамог яго ўдзельнікам павысіць сваю фінансавую граматнасць, але і ўзмацніў у студэнтаў пазітыўны погляд на свет, даў упэўненасць, што жыццё напоўненае магчымасцямі, а якасць яго значна ўзрастае пры ўмелым планаванні, развіцці і пры ўмове руху наперад.

 

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя