Галоўная

Галоўная Навіны

Пасяджэнне Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета

28-1

25–26 красавіка 2018 года студэнтка нашага ўніверсітэта Мішура Дыяна (факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі, старшыня студэнцкага самакіравання) прыняла ўдзел у выяздным пасяджэнні Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета пры Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўвайшлі 45 прадстаўнікоў усіх універсітэтаў нашай краіны.

Члены рэспубліканскага Савета разам з Першым намеснікам Міністра адукацыі РБ Вадзімам Анатольевічам Богушам сабраліся за круглым сталом, дзе абмеркавалі тэму “Механізмы ўдзелу студэнцтва ў дзейнасці ўніверсітэта ў кантэксце імплементацыі прынцыпаў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі”. У ходзе сустрэчы члены Савета задавалі пытанні і атрымлівалі на іх адказы.

Праграма мерапрыемства была насычанай: трэнінг “Падрыхтоўка валанцёраў бязвыплатнага донарства”, трэнінг на камандаўтварэнне і знаёмства, дыскусійныя пляцоўкі “Інтэрнэт і сацыяльныя сеткі як пляцоўка для работы са студэнтамі” і “Праектная дзейнасць Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета” і інш. Завяршэннем першага дня стаў творчы вечар, які аб’яднаў актыў.

Падрабязней...

Выстава-конкурс творчых праектаў на кафедры тэхналагічнай адукацыі ў рамках Тыдня маладзёжнай навукі

28-1-1

23 красавіка 2018 года ў рамках Тыдня маладзёжнай навукі намаганнямі супрацоўнікаў і выкладчыкаў кафедры тэхналагічнай адукацыі была арганізавана і праведзена выстава-конкурс творчых праектаў будучых настаўнікаў тэхнічнай і абслугоўваючай працы.

Пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Астрэйка Сяргея Якаўлевіча, а таксама пры непасрэдным удзеле кандыдата педагагічных навук, дацэнта Ціханавай Алены Уладзіміраўны, намесніка дэкана па вучэбнай рабоце, асістэнта Карась Святланы Іванаўны, лабарантаў Гапанчук А.А., Журавель Л.Г. і Шміт Д.С. конкурс творчых праектаў ажыццяўляўся сярод студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях “Тэхнічная праца і прадпрымальніцтва” і “Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва”. Дадзеныя творчыя праекты распрацоўваліся і вырабляліся ў рамках курсавых і дыпломных даследаванняў студэнтаў. Назвы лепшых творчых праектаў і прозвішчы іх аўтараў прадстаўлены Вашай увазе:  (Глядзець)

Дзённік абласнога фестывалю-конкурсу “Хачу быць педагогам!”

27-1-17    У рамках Тыдня маладзёжнай навукі 27 красавіка 2018 года УА МДПУ імя І.П. Шамякіна сустракае ўдзельнікаў і гасцей заключнага этапу абласнога фестывалю-конкурсу “Хачу быць педагогам!” для педагогаў і навучэнцаў педагагічных класаў (груп) і педагагічных каледжаў.

З 10.00 да 11.00 у холе галоўнага корпуса УА МДПУ імя І.П. Шамякіна (вул. Студэнцкая, 28) прайшла рэгістрацыя ўдзельнікаў фестывалю.

Зарэгістравалася ўсяго 184 чалавекі, з іх 41 педагог і 143 навучэнцы. Да нас прыбылі прадстаўнікі Брагінскага, Буда-Кашалёўскага, Гомельскага, Добрушскага, Ельскага, Жыткавіцкага, Жлобінскага, Калінкавіцкага, Кармянскага, Лельчыцкага, Мазырскага, Нараўлянскага, Акцябрскага, Петрыкаўскага, Рэчыцкага, Рагачоўскага, Светлагорскага, Хойніцкага, Чачэрскага раёнаў, г. Гомеля, УА “Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага”, УА “Лоеўскі дзяржаўны педагагічны каледж”, УА “Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж”, УА “Рагачоўскі дзяржаўны педагагічны каледж”.

Падрабязней...

32 гады Чарнобыльскай трагедыі…

27-01

Чарнобыль – чорная быль… 26 красавіка 1986 года чацвёрты рэактар Чарнобыльскай АЭС узарваўся… Радыяцыя… Яна, як вялізны спрут, ахапіла многія тэрыторыі, прынесла боль, страх, хваробы і смерць. Чарнобыль не пашкадаваў нікога на сваім шляху: ні дарослых, ні дзяцей…

23 красавіка 2018 года намаганнямі студэнцкага актыву інтэрната № 3 была арганізавана і праведзена інфармацыйная гадзіна, прымеркаваная да 32-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у ходзе якой студэнты вярнуліся ў красавік 1986 года, узгадалі пра пачатак аварыі, аб яе выніках, аб героях, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі аварыі. Са студэнтамі была праведзена віктарына “Вынікі Чарнобыльскай катастрофы”, а таксама быў прапанаваны для прагляду дакументальны фільм.

Падрабязней...

Куратарская гадзіна ў кінатэатры “Мір”

26-04

З мэтай развіцця маральных каштоўнасцей і выхавання моладзі на яркіх прыкладах легендарных трэнераў і спартсменаў на фізіка-інжынерным факультэце 24 красавіка 2018 г. было арганізавана куратарам 2 групы 1 курса Яфрэмавай М.І. наведванне студэнтамі кінатэатра “Мір” для прагляду расійскай спартыўнай драмы “Трэнер”.

Фільм пра тое, як футбаліст нацыянальнай зборнай Юрый Сталешнікаў у адказны момант не забівае пенальці. Пасля прыкрага промаху Сталешнікаў пакідае зборную, заканчвае кар’еру і становіцца трэнерам маленькай правінцыйнай каманды. Менавіта з гэтым клубам Сталешнікаву належыць здзейсніць цуд і зноў паверыць у сябе.

У студэнтаў карціна выклікала самыя пазітыўныя ўражанні, што заўважалася падчас абмеркавання і абмену думкамі пасля прагляду.

Дадатковая інфармацыя