32 гады Чарнобыльскай трагедыі…

32 гады Чарнобыльскай трагедыі…

27-01

Чарнобыль – чорная быль… 26 красавіка 1986 года чацвёрты рэактар Чарнобыльскай АЭС узарваўся… Радыяцыя… Яна, як вялізны спрут, ахапіла многія тэрыторыі, прынесла боль, страх, хваробы і смерць. Чарнобыль не пашкадаваў нікога на сваім шляху: ні дарослых, ні дзяцей…

23 красавіка 2018 года намаганнямі студэнцкага актыву інтэрната № 3 была арганізавана і праведзена інфармацыйная гадзіна, прымеркаваная да 32-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у ходзе якой студэнты вярнуліся ў красавік 1986 года, узгадалі пра пачатак аварыі, аб яе выніках, аб героях, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі аварыі. Са студэнтамі была праведзена віктарына “Вынікі Чарнобыльскай катастрофы”, а таксама быў прапанаваны для прагляду дакументальны фільм.

Чарнобыльская катастрофа, якая абпаліла жыццё і лёсы, не ўзлавала людзей, а паказала іх самыя лепшыя якасці: дабрыню, велікадушнасць, чуллівасць і гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну. Сёння ўсе мы разам і кожны паасобку адказваем за тое, што адбываецца на зямлі. Мы абавязаны захаваць скарбы прыроды для нашых нашчадкаў, нашых дзяцей  

27-02

 

Дадатковая інфармацыя