Дзённік абласнога фестывалю-конкурсу “Хачу быць педагогам!”

Дзённік абласнога фестывалю-конкурсу “Хачу быць педагогам!”

 

27-1-17    У рамках Тыдня маладзёжнай навукі 27 красавіка 2018 года УА МДПУ імя І.П. Шамякіна сустракае ўдзельнікаў і гасцей заключнага этапу абласнога фестывалю-конкурсу “Хачу быць педагогам!” для педагогаў і навучэнцаў педагагічных класаў (груп) і педагагічных каледжаў.

З 10.00 да 11.00 у холе галоўнага корпуса УА МДПУ імя І.П. Шамякіна (вул. Студэнцкая, 28) прайшла рэгістрацыя ўдзельнікаў фестывалю.

Зарэгістравалася ўсяго 184 чалавекі, з іх 41 педагог і 143 навучэнцы. Да нас прыбылі прадстаўнікі Брагінскага, Буда-Кашалёўскага, Гомельскага, Добрушскага, Ельскага, Жыткавіцкага, Жлобінскага, Калінкавіцкага, Кармянскага, Лельчыцкага, Мазырскага, Нараўлянскага, Акцябрскага, Петрыкаўскага, Рэчыцкага, Рагачоўскага, Светлагорскага, Хойніцкага, Чачэрскага раёнаў, г. Гомеля, УА “Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага”, УА “Лоеўскі дзяржаўны педагагічны каледж”, УА “Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж”, УА “Рагачоўскі дзяржаўны педагагічны каледж”.

Затым навучэнцам прапанавалі прайсці “Педагагічны квэст”.

Квэст (англ. Quest) – “пошук, прадмет пошукаў, пошук прыгод”. У міфалогіі і літаратуры паняцце “квэст” пачаткова азначала адзін са спосабаў пабудовы сюжэту – вандроўка персанажаў да пэўнай мэты праз пераадольванне цяжкасцей.

У адукацыйным працэсе “квэст” – гэта спецыяльным чынам арганізаваны від даследчай дзейнасці, для выканання якой навучэнцы ажыццяўляюць пошук інфармацыі па указаных адрасах, які ўключае і пошук гэтых адрасоў альбо іншых аб’ектаў, людзей, заданняў і інш.

Пачатак маршруту ў холе галоўнага корпуса.

І этап – станцыя факультэта фізічнай культуры (206 каб.).

ІІ этап – станцыя факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі (213 каб.)

ІІІ этап – станцыя тэхнолага-біялагічнага факультэта (2 паверх галоўнага корпуса).

ІV этап – станцыя фізіка-інжынернага факультэта (3 паверх галоўнага корпуса).

V этапстанцыя філалагічнага факультэта (426 каб.).

Для педагогаў прапаноўваецца наступная праграма:

у 11.00 – практыкум “Метадычныя і тэарэтычныя аспекты выкладання факультатыўнага курса “Уводзіны ў педагагічную прафесію”” (аўдыторыя 315);

у 12.00 – круглы стол “Профільныя класы педагагічнай накіраванасці: вопыт, праблемы, перспектывы” (аўдыторыя 215);

у 13.00 і навучэнцы, і педагогі запрошаны на культурна-забаўляльную праграму “Прыходзьце да нас вучыцца!” і цырымонію ўзнагароджання пераможцаў дыстанцыйнай віктарыны “Крок за крокам у прафесію!” (аўдыторыя 211).

 

 

Дадатковая інфармацыя