Галоўная

Галоўная Навіны

Першая сустрэча

23-1-1

21 мая сумесна з дабрачынным грамадскім аб’яднаннем “Свет без межаў” адбылася паездка ва УА “Магілёўская дзяржаўная спецыяльная школа закрытага тыпу”. Студэнты-валанцёры факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, актывісты валанцёрскага цэнтра “Твары Дабрыню” прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве пад агульнай эгідай “Кантактны сябар”.

“Кантактны сябар” – гэта добраахвотны памагаты, на плечы якога кожны раз ускладаецца вялікая адказнасць. Яны працуюць з цяжкімі падлеткамі, якія знаходзяцца ў выхаваўчай установе закрытага тыпу, аказваюць дапамогу і падтрымку выхаванцам дадзеных устаноў, паказваючы свой асабісты прыклад.

Падрабязней...

Размеркаванне выпускнікоў 2018 года

24 красавіка 2018 года ва ўніверсітэце адбылося размеркаванне выпускнікоў. Выпуск складаецца з 360 чалавек, з іх: І ступені вышэйшай адукацыі – 321 чалавек, ІІ ступені – 39 чалавек.

Універсітэтам зроблена вялікая работа па выкананні дзяржаўнага заказу на падрыхтоўку спецыялістаў, заяўкі прыйшлі практычна з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Праз некалькі месяцаў 260 бюджэтнікаў першай ступені атрымання вышэйшай адукацыі і 38 бюджэтнікаў другой ступені вышэйшай адукацыі, якія былі размеркаваны, паедуць у аддзелы адукацыі па ўсёй рэспубліцы на свае працоўныя месцы, зменяць свой статус студэнта на статус настаўніка. Гарантаванае працоўнае месца дае выпускнікам упэўненасць у заўтрашнім дні.

У хуткім часе студэнтаў выпускных курсаў чакаюць дзяржаўныя экзамены, абарона дыпломных работ, да якіх грунтоўна рыхтуюцца студэнты і выкладчыкі. Шлях да звання “педагог з дыпломам” завяршаецца. Наперадзе – новая дарога, білет у якую выпускнікі ўжо атрымалі.

У добры шлях, выпускнікі!

Семінар “Вяршыня ўсіх каштоўнасцей – сям’я”

20-2

Кожны чалавек ставіцца да пытання стварэння сям’і па-рознаму. Хтосьці доўга і настойліва выбірае будучую жонку альбо мужа. Хтосьці для стварэння сям’і доўга чакае “сапраўднае каханне”. А камусьці неабходны свой дах над галавой, патрэбны матэрыяльныя каштоўнасці альбо проста хутчэй пакінуць бацькоўскі дом. Мэты ў кожнага розныя, сродкі таксама. Але пры гэтым усе аднолькава жадаюць мець шчаслівае сямейнае жыццё.

16 мая 2018 года ва ўніверсітэце быў арганізаваны семінар “Вяршыня ўсіх каштоўнасцей – сям’я”. Перад студэнтамі выступалі: начальнік аддзела ЗАГСу Мазырскага раёна Рагімава Н.С., кіраўнік СППС, псіхолаг гімназіі Міневіч Р.М. і протаіерэй Ілья Шыць.

Кожны з гасцей расказаў цікавыя і пазнаваўчыя факты пра каханне, узаемаадносіны паміж мужчынай і жанчынай, якія неабходна ведаць і ўлічваць пры стварэнні сям’і. Асвяцілі пытанні афіцыйнага, царкоўнага і грамадзянскага шлюбаў.

Падрабязней...

Тыдзень рускага слова, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння А.І. Салжаніцына

2505

З 15 па 18 мая 2018 г. Цэнтрам русістыкі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на базе філалагічнага факультэта пры падтрымцы Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Гомелі, Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і пры актыўным ўдзеле ўстаноў адукацыі рэгіёна (гімназій, ліцэяў, школ г. Мазыра, г. Калінкавічы, г. Светлагорска) быў рэалізаваны навукова-адукацыйны праект “Тыдзень рускага слова”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння рускага пісьменніка, мысляра, грамадскага дзеяча, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Аляксандра Ісаевіча Салжаніцына.

З прывітальным словам да студэнтаў, выкладчыкаў, гасцей звярнулася дэкан факультэта Таццяна Мікалаеўна Сымановіч. Яна адзначыла асабліва значную ролю А.І. Салжаніцына ў гісторыі рускай культуры. Сёння творчасць пісьменніка, 100-годдзе якога мы будзем адзначаць 11 снежня 2018 года, паважаюць і любяць ва ўсім свеце. Для сучасных чытачоў слова Салжаніцына вельмі значнае, таму што ў ім утрымліваецца вялікі зарад маральнасці, духоўнасці і патрыятызму.

Падрабязней...

Усынаўленне на адлегласці

18-05-01

18.05.2018 г. у 11.00 у галоўным корпусе УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылася сустрэча старшыні прафкама студэнтаў Струкава В.В. і прадстаўнікоў італьянскага фонду “Дапаможам ім жыць” у асобе кіраўніка праекта “Усынаўленне студэнтаў на адлегласці” Браконі Лучана і Пьетра Фратаролі, члена адміністратыўнага Савета фонду па пытаннях далейшага супрацоўніцтва, правядзення форума студэнтаў у горадзе Гродна.

Таксама былі ўручаны спецыяльныя стыпендыі 21 студэнту нашага ўніверсітэта ў рамках праекта “Усынаўленне на адлегласці”. Памер стыпендыі на 6 месяцаў складае 120 еўра.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя