Галоўная

Галоўная Навіны

Мазыр – Алмела (Каралеўства Нідэрландаў): адукацыйныя кантакты і перспектывы супрацоўніцтва

На сучасным этапе адным з вядучых шляхоў супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі адукацыйных сістэм розных краін з’яўляецца ўдзел у міжнародных адукацыйных, сацыяльных і культурных праектах, накіраваных не толькі на ўстанаўленне прафесійных кантактаў паміж спецыялістамі, але і на стварэнне сумесных новых навукова-тэарэтычных і метадычных распрацовак. Адным з такіх праектаў з’яўляецца праграма МОСТ, удзельнікамі якой сталі нядаўна супрацоўнікі нашага ўніверсітэта: загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі дацэнт Т.У. Паліева, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі, кіраўнік цэнтра педагагічных тэхналогій І.У. Журлова, начальнік аддзела міжнародных сувязей В.А. Дубадзел, перакладчык аддзела міжнародных сувязей Т.В. Лобан.

25

Падрабязней

Рэспубліканская ўніверсіяда – 2018 па веславанні на байдарках і каноэ

20-06

Спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды – 2018 па веславанні на байдарках і каноэ праходзілі з 11 па 14 чэрвеня 2018 года ў г. Заслаўлі.

Вельмі паспяхова выступілі студэнты факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. Прадстаўнік каманды – кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Клінаў Уладзімір Уладзіміравіч.

Падрабязней...

Чэмпіянат Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ

23-1-112     Прадстаўнікі Мазырскай школы веславання паспяхова выступілі на Чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ. Спартыўны форум завяршыўся 10 чэрвеня ў Белградзе.

Сярод удзельнікаў былі студэнты-спартсмены УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, якія годна прадставілі нашу краіну на сусветнай арэне.

Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў:

1000 м, байдарка-чацвёрка (мужчыны):

1 месца – Кірыл Нікіцін (студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры), Ілья Федарэнка (студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры), Раман Петрушэнка (выпускнік факультэта фізічнай культуры), Віталь Бялько;

500 м, байдарка-чацвёрка (жанчыны):

2 месца – Надзея Ляпешка, Марына Літвінчук і Вольга Худэнка (выпускніцы факультэта фізічнай культуры), Аліна Світа;

500 м, байдаркі-адзіночкі (жанчыны):

2 месца – Вольга Худэнка (выпускніца факультэта фізічнай культуры);

200 м, каноэ-двойкі (жанчыны):

2 месца – Алена Наздрова і Каміла Бобр (студэнтка факультэта фізічнай культуры).

УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – пераможца абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Гомельскай вобласці сярод устаноў вышэйшай адукацыі

8

08 чэрвеня 2018 года ў аблвыканкаме ўшаноўвалі пераможцаў абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах па выніках мінулага года. Конкурс на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Гомельскай вобласці праводзіцца ўжо 13-ы раз.

Установа адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” па выніках конкурсу сярод устаноў адукацыі Гомельскай вобласці ўзнагароджаны дыпломам І ступені.

 

Вучэбна-метадычны семінар

01-5

29.05.2018 адбыўся вучэбна-метадычны семінар для студэнтаў, накіраваных на практыку ў летнія аздараўленчыя лагеры, пад назвай “Арганізацыя правядзення практыкі ў выхаваўча-аздараўленчых установах адукацыі”.

На семінары абмяркоўваліся арганізацыйныя моманты праходжання практыкі, пра якія паведаміла кіраўнік практыкі Сазанчук Алена Анатольеўна.

Пра змест праграмы практыкі, пералік справаздачнай дакументацыі, форму правядзення заліку па выніках практыкі і найбольш праблемныя моманты работы важатага ў лагеры расказала старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі Пазняк Таццяна Анатольеўна.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя