Галоўная

Галоўная Навіны

Валанцёрская дзейнасць студэнтаў факультэта фізічнай культуры

19-4

З 14 па 16 верасня 2018 г. “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў” пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама праводзіла ў г. Мазыры І Адкрытую спартакіяду сярод інвалідаў-калясачнікаў па настольных відах спорту і гульнях. Студэнты-валанцёры факультэта фізічнай культуры (Гара М.В., Кавалеўская К.А., Луцко Р.В., Хоіч А.Л., Дрык А.П., Марціновіч Ю. С., Парфёнаў В.В., Піскун А.С., Семяненка І.А., Цян Я.Д., Якушаў А.А., Бяляўскі М., Гурын Д.А., Тарчыла Д.В., Бурым А.Ю.) прынялі актыўны ўдзел у судзействе спаборніцтваў і аказвалі дапамогу:

– падчас пасадкі і высадкі з аўтобусаў;

– падчас пад’ёму і спуску часткі ўдзельнікаў у боўлінг-клуб;

– падчас правядзення спаборніцтваў па боўлінгу і інш.

Удзел студэнтаў у такіх мерапрыемствах дае магчымасць “адчуць” сацыяльна і індывідуальна значныя вынікі сваёй дзейнасці, паколькі тут на першае месца выступаюць лепшыя чалавечыя якасці, такія, як дабрыня, чуллівасць, сардэчнасць.

Падрабязней...

Практыка па турызме на факультэце фізічнай культуры

18-04

З 10 па 16 верасня 2018 года праходзіла практыка па турызме на факультэце фізічнай культуры для студэнтаў 4 курса 3 групы, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1-88 02 01–01 “Спартыўна-педагагічная дзейнасць (трэнерская работа з пазначэннем віду спорту)”. Кіраўнік практыкі – старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Дайняк Юрый Пятровіч.

Мэтай правядзення вучэбнай практыкі на факультэце фізічнай культуры з’яўляецца фарміраванне ў студэнтаў сістэмы спецыяльных ведаў, уменняў і навыкаў па выкарыстанні сродкаў, метадаў і форм турызму для адпачынку, аздараўлення дзяцей і навучэнцаў.

Падрабязней...

31-ы міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў

11-09

10 верасня ў Мінску пачаў работу 31-ы міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, які будзе працаваць да 15 верасня ўключна. Цырымонія адкрыцця адбылася ў НВЦ “Белэкспа” пры ўдзеле Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.

У кангрэсе прынялі ўдзел прадстаўнікі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – Наўныка Валерый Мікалаевіч, прарэктар па навуковай рабоце, Грачаннікаў Эдуард Яўгенавіч – начальнік навукова-даследчага сектара.

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб паскораным упэўненым развіцці касмічнай галіны ў нашай краіне, адзначыў паспяхова засвоены ў Беларусі выпуск аптычных спадарожнікавых сістэм, касмічных люстэркаў і апаратуры для дыстанцыйнага зандзіравання зямлі. Таксама сумесна з расійскімі экспертамі вядзецца распрацоўка перспектыўных касмічных тэхналогій.

Удзельнікі кангрэса правядуць некалькі тэхнічных сесій, яны будуць прысвечаны навуковым касмічным распрацоўкам і апошнім палётам на МКС.

 

1 верасня – Дзень ведаў!

4-20

1 верасня ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна адбылося штогадовае ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў. У гэты дзень універсітэт адчыніў свае дзверы для новага пакалення студэнтаў.

З прывітальным словам і віншаваннямі да прысутных звярнуўся рэктар універсітэта, Заслужаны працаўнік адукацыі, доктар біялагічных навук, Ганаровы прафесар універсітэта В.В. Валетаў. Валянцін Васільевіч павіншаваў педагагічны калектыў з пачаткам навучальнага года, заклікаў студэнтаў з энтузіязмам і настойлівасцю раскрываць сакрэты прафесійнага майстэрства, актыўна ўдзельнічаць у навуковым, культурным і спартыўным жыцці ўніверсітэта.

Падрабязней...

Удзел у рабоце Міжнароднай канферэнцыі “Дыферэнцыяльная геаметрыя і дынамічныя сістэмы” (г. Мангалія, Румынія)

13-1

Пры фінансавай падтрымцы праекта Еўрапейскага Саюза МОST дацэнт кафедры фізікі і матэматыкі, кандыдат фізіка-матэматычных навук Аўсіюк Алена Міхайлаўна прыняла ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі “Дыферэнцыяльная геаметрыя і дынамічныя сістэмы” (DGDS-2018), якая праходзіла з 30 жніўня па 2 верасня 2018 года ў г. Мангалія (Румынія).

Арганізатарамі канферэнцыі (DGDS-2018) выступілі Бухарэсцкі палітэхнічны ўніверсітэт, Балканская геаметрычная супольнасць, Румынская акадэмія навук. Канферэнцыя прадаставіла магчымасць вучоным і выкладчыкам універсітэтаў з розных краін сустрэцца з калегамі, падзяліцца новымі вынікамі і ідэямі ў галіне дыферэнцыяльнай геаметрыі, дынамічных сістэм, матэматычных мадэляў у фізіцы і тэхніцы, паразважаць аб новых накірунках уласных даследаванняў.

Аўсіюк А.М. выступіла з вусным дакладам «Spin 1 particle with polarizability in the external Coulomb field, nonrelativistic description» (“Часціца са спінам 1 і палярызаванасцю ў знешнім кулонаўскім полі, нерэлятывісцкае апісанне”; аўтары: А.М. Аўсіюк, В.В. Века, Я.А. Войнава, В.М. Радзькоў), што выклікаў цікавасць у ўдзельнікаў канферэнцыі.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя