Удзел у рабоце Міжнароднай канферэнцыі “Дыферэнцыяльная геаметрыя і дынамічныя сістэмы” (г. Мангалія, Румынія)

Удзел у рабоце Міжнароднай канферэнцыі “Дыферэнцыяльная геаметрыя і дынамічныя сістэмы” (г. Мангалія, Румынія)

13-1

Пры фінансавай падтрымцы праекта Еўрапейскага Саюза МОST дацэнт кафедры фізікі і матэматыкі, кандыдат фізіка-матэматычных навук Аўсіюк Алена Міхайлаўна прыняла ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі “Дыферэнцыяльная геаметрыя і дынамічныя сістэмы” (DGDS-2018), якая праходзіла з 30 жніўня па 2 верасня 2018 года ў г. Мангалія (Румынія).

Арганізатарамі канферэнцыі (DGDS-2018) выступілі Бухарэсцкі палітэхнічны ўніверсітэт, Балканская геаметрычная супольнасць, Румынская акадэмія навук. Канферэнцыя прадаставіла магчымасць вучоным і выкладчыкам універсітэтаў з розных краін сустрэцца з калегамі, падзяліцца новымі вынікамі і ідэямі ў галіне дыферэнцыяльнай геаметрыі, дынамічных сістэм, матэматычных мадэляў у фізіцы і тэхніцы, паразважаць аб новых накірунках уласных даследаванняў.

Аўсіюк А.М. выступіла з вусным дакладам «Spin 1 particle with polarizability in the external Coulomb fieldnonrelativistic description» (“Часціца са спінам 1 і палярызаванасцю ў знешнім кулонаўскім полі, нерэлятывісцкае апісанне”; аўтары: А.М. Аўсіюк, В.В. Века, Я.А. Войнава, В.М. Радзькоў), што выклікаў цікавасць у ўдзельнікаў канферэнцыі.

У складзе навукова-даследчай групы з беларускага боку, у якую ўвайшлі галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі НАН Беларусі В.М. Радзькоў, дацэнт кафедры камп’ютарнага мадэлявання БДУ Г.Г. Крылоў, вядучы навуковы супрацоўнік кафедры камп’ютарнага мадэлявання БДУ Г.В. Грушэўская, навуковы супрацоўнік кафедры камп’ютарнага мадэлявання БДУ Н.Г. Крылова, А.М. Аўсіюк прыняла ўдзел у аб’яднаным румына-беларускім семінары “Геаметрыя і яе выкарыстанне ў фізіцы”. Супрацоўніцтва з румынскімі калегамі доўжыцца ўжо некалькі гадоў. Мэта семінара – абмеркаванне вынікаў сумесных навуковых даследаванняў і планаванне далейшай працы.

У межах культурнай праграмы ўдзельнікі канферэнцыі наведалі Археалагічны музей Мангаліі, здзейснілі экскурсію па горадзе, што дазволіла больш даведацца пра культуру і гісторыю Румыніі, пазнаёміцца з г. Мангалія, яго архітэктурай, паўсядзённым жыццём.

 

Дадатковая інфармацыя