Практыка па турызме на факультэце фізічнай культуры

Практыка па турызме на факультэце фізічнай культуры

18-04

З 10 па 16 верасня 2018 года праходзіла практыка па турызме на факультэце фізічнай культуры для студэнтаў 4 курса 3 групы, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1-88 02 01–01 “Спартыўна-педагагічная дзейнасць (трэнерская работа з пазначэннем віду спорту)”. Кіраўнік практыкі – старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Дайняк Юрый Пятровіч.

Мэтай правядзення вучэбнай практыкі на факультэце фізічнай культуры з’яўляецца фарміраванне ў студэнтаў сістэмы спецыяльных ведаў, уменняў і навыкаў па выкарыстанні сродкаў, метадаў і форм турызму для адпачынку, аздараўлення дзяцей і навучэнцаў.

Падчас праходжання практыкі студэнты наведалі наступныя турыстычныя аб’екты горада Мазыра:

- мемарыяльны комплекс “Курган Славы”;

- “Замкавую” гару;

- народны музей баявой славы;

Дзяржаўны ландшафтны заказнік “Мазырскія яры”.

У выніку праходжання вучэбнай практыкі студэнты набылі вопыт у арганізацыі і правядзенні спартыўна-масавых мерапрыемстваў, спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні, а таксама атрымалі многа цікавай і карыснай інфармацыі аб г. Мазыры.

 

Дадатковая інфармацыя