1 верасня – Дзень ведаў!

1 верасня – Дзень ведаў!

4-20

1 верасня ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна адбылося штогадовае ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў. У гэты дзень універсітэт адчыніў свае дзверы для новага пакалення студэнтаў.

З прывітальным словам і віншаваннямі да прысутных звярнуўся рэктар універсітэта, Заслужаны працаўнік адукацыі, доктар біялагічных навук, Ганаровы прафесар універсітэта В.В. Валетаў. Валянцін Васільевіч павіншаваў педагагічны калектыў з пачаткам навучальнага года, заклікаў студэнтаў з энтузіязмам і настойлівасцю раскрываць сакрэты прафесійнага майстэрства, актыўна ўдзельнічаць у навуковым, культурным і спартыўным жыцці ўніверсітэта.

Віншаванні і цёплыя пажаданні прагучалі таксама ад прадстаўніка Тураўскай епархіі святара Ігара Максімава і старшыні Савета ветэранаў працы ўніверсітэта Валерыя Фёдаравіча Дранца.

Паводле традыцыі, першакурснікам былі ўручаны сімвалы студэнцкага жыцця: Ключ ведаў і Студэнцкі білет. Студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Таццяна Бальшакова, якая набрала 323 балы на цэнтралізаваным тэсціраванні, прыняла гэтыя сімвалы студэнцкага жыцця з рук старшыні студэнцкага самакіравання ўніверсітэта Мішуры Дыяны і ад імя ўсіх першакурснікаў абяцала папаўняць скарбонку культурных, навуковых і спартыўных дасягненняў студэнтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

Дарагія першакурснікі! Мы яшчэ раз віншуем вас з уступленнем у шэрагі студэнтаў, жадаем дасягнення новых вяршынь ведаў, творчых, навуковых і спартыўных дасягненняў!

 

 

Дадатковая інфармацыя