Галоўная

Галоўная Навіны

Сузор’е студэнцкіх талентаў

22-1

На адным дыханні, лёгка і павольна 18 кастрычніка 2018 года ў нашым універсітэце прайшоў агляд-конкурс студэнцкіх талентаў “Фактар поспеху”, арганізаваны аддзелам па выхаваўчай рабоце з моладдзю.

Удзельнікі спаборнічалі ў розных намінацыях: “Мастацкае слова”, “Вакальнае выкананне”, “Інструментальнае выкананне”, “Харэаграфічнае выкананне”. Канкурсанты ўсім прысутным прадэманстравалі свае творчыя здольнасці і высокі ўзровень майстэрства, прынеслі многа задавальнення і радасных хвілін усім удзельнікам гэтай святочнай падзеі.

Падрабязней...

Спартыўнае арыентаванне

3-1          10 кастрычніка 2018 г. у лесапарку “Маладзёжны” адбыліся спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні.

Безумоўным лідэрам была каманда факультэта фізічнай культуры, якую трэніруюць загадчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Масло І.М. і намеснік дэкана па спартыўнай рабоце Будкоўскі В.М.

Спаборніцтвы прайшлі на высокім узроўні, у сяброўскай абстаноўцы. Студэнты ўсіх факультэтаў дэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Былі спартсмены, якія прымалі ўдзел у спаборніцтвах упершыню. Пераможцы былі ўзнагароджаны медалямі і дыпломамі.

Падрабязней...

Правядзенне VII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Актуальныя праблемы фізічнага выхавання, спорту і турызму”

11-02

З 04.10 па 06.10.2018 г. на факультэце фізічнай культуры праходзіла VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Актуальныя праблемы фізічнага выхавання, спорту і турызму”.

З прывітальным словам перад удзельнікамі канферэнцыі выступіў рэктар універсітэта, доктар біялагічных навук, прафесар Валетаў Валянцін Васільевіч. На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі трэнер-урач нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ РЦАП па веславанні, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання (УА МДПУ імя І.П. Шамякіна) Калаур Алена Георгіеўна; кандыдат педагагічных навук, дацэнт Кошман Міхаіл Рыгоравіч (УА ГДУ імя Ф. Скарыны, Гомель); Каляда Віктар Антонавіч, доктар педагагічных навук, прафесар (БДУ, Мінск), Глазырына Ларыса Дзмітрыеўна, доктар педагагічных навук, прафесар (УА БДПУ імя М. Танка, Мінск).

Падрабязней...

Удзел студэнтаў факультэта фізічнай культуры ў судзействе спаборніцтваў па футболе

3-1

28 верасня 2018 г. студэнты факультэта фізічнай культуры Пугач Андрэй і Ядлоўскі Арцём прынялі ўдзел у судзействе па футболе “Скураны мяч”.

29 верасня 2018 г. Пугач Андрэй прымаў удзел у судзействе юнацкага першынства Рэспублікі Беларусь сярод каманд першай лігі (U-17), Ядлоўскі Арцём – таварыскага матча па міні-футболе сярод каманд “Гомельмалако” (першая ліга) і “БЧ” (вышэйшая ліга).

Мэта ўдзелу – набыццё практычных навыкаў судзейства спаборніцтваў па футболе.

Падрабязней...

Святочны канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка

8-1

5 кастрычніка 2018 года ва ўніверсітэце адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка.

З прывітальным словам выступіў рэктар універсітэта Валянцін Васільевіч Валетаў, які пажадаў усім выкладчыкам і супрацоўнікам універсітэта новых дасягненняў у рабоце, таленавітых студэнтаў і ўсяго найлепшага, а таксама ўручыў граматы выкладчыкам і супрацоўнікам за значныя асабістыя поспехі ў арганізацыі і ўдасканальванні вучэбнага працэсу.

З добрымі пажаданнямі выступілі старшыня прафкама супрацоўнікаў універсітэта Фёдар Адамавіч Гаруля і ганаровы госць мерапрыемства Епіскап Тураўскі і Мазырскі Уладыка Леанід.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя