Сузор’е студэнцкіх талентаў

Сузор’е студэнцкіх талентаў

22-1

На адным дыханні, лёгка і павольна 18 кастрычніка 2018 года ў нашым універсітэце прайшоў агляд-конкурс студэнцкіх талентаў “Фактар поспеху”, арганізаваны аддзелам па выхаваўчай рабоце з моладдзю.

Удзельнікі спаборнічалі ў розных намінацыях: “Мастацкае слова”, “Вакальнае выкананне”, “Інструментальнае выкананне”, “Харэаграфічнае выкананне”. Канкурсанты ўсім прысутным прадэманстравалі свае творчыя здольнасці і высокі ўзровень майстэрства, прынеслі многа задавальнення і радасных хвілін усім удзельнікам гэтай святочнай падзеі.

Кампетэнтнае журы адзначыла высокі артыстызм, сцэнічную культуру, яркасць, каларыт і разнастайнасць сцэнічных вобразаў усіх канкурсантаў. Неабходна адзначыць, што ў склад журы ўваходзілі прафесіяналы ў галіне выканальніцкага майстэрства (Трыфанаў А.А. – кіраўнік эстраднай студыі “Мелодыя”, Арлова М.А. – выкладчык аддзялення “Харавое дырыжыраванне” УА “Мазырскі дзяржаўны музычны каледж”) і літаратурнай творчасці (Волкаў В.В. – мазырскі паэт, аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў). Адзінадушна рашэннем журы пераможцамі ў заяўленых намінацыях сталі:

“Вакальнае выкананне”:

дыплом 1-й ступені – Лахманкова Анастасія, студэнтка другога курса філалагічнага факультэта;

дыплом 2-й ступені – Нагель Елізавета, студэнтка першага курса тэхнолага-біялагічнага факультэта;

дыплом 3-й ступені – Канавалаў Дзмітрый, студэнт першага курса фізіка-інжынернага факультэта.

У намінацыі “Інструментальнае выкананне” дыплом пераможцы атрымаў слухач падрыхтоўчага аддзялення Семянок Мікалай, у намінацыі “Харэаграфічнае выкананне” – Макаранка Ірына, студэнтка філалагічнага факультэта, а ў намінацыі “Мастацкае слова” лепшай была Старавойт Валерыя, студэнтка філалагічнага факультэта.

Віншуем пераможцаў!

 

 
 
 

Дадатковая інфармацыя