Правядзенне VII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Актуальныя праблемы фізічнага выхавання, спорту і турызму”

Правядзенне VII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Актуальныя праблемы фізічнага выхавання, спорту і турызму”

11-02

З 04.10 па 06.10.2018 г. на факультэце фізічнай культуры праходзіла VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Актуальныя праблемы фізічнага выхавання, спорту і турызму”.

З прывітальным словам перад удзельнікамі канферэнцыі выступіў рэктар універсітэта, доктар біялагічных навук, прафесар Валетаў Валянцін Васільевіч. На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі трэнер-урач нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ РЦАП па веславанні, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання (УА МДПУ імя І.П. Шамякіна) Калаур Алена Георгіеўна; кандыдат педагагічных навук, дацэнт Кошман Міхаіл Рыгоравіч (УА ГДУ імя Ф. Скарыны, Гомель); Каляда Віктар Антонавіч, доктар педагагічных навук, прафесар (БДУ, Мінск), Глазырына Ларыса Дзмітрыеўна, доктар педагагічных навук, прафесар (УА БДПУ імя М. Танка, Мінск).

З 14.00 да 17.00 адбыліся секцыйныя пасяджэнні:

секцыя І “Фізічная культура ў фарміраванні здаровага ладу жыцця. Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура”;

секцыя ІІ “Фізічнае выхаванне навучэнцаў, студэнтаў і дзяцей дашкольнага ўзросту”;

секцыя ІІІ “Арганізацыя і кіраванне вучэбна-трэніровачным працэсам спартсменаў рознай кваліфікацыі і падрыхтоўка спартыўнага рэзерву”.

У працэсе абмеркавання дакладаў удзельнікі канферэнцыі асаблівы інтарэс выявілі да выступлення Калаур Алены Георгіеўны, трэнера-ўрача нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ РЦАП па веславанні, дацэнта кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання.

Па выніках работы секцый была прынята рэзалюцыя, у якой удзельнікі адобрылі практыку правядзення падобных мерапрыемстваў.

 

 

Дадатковая інфармацыя