Святочны канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка

Святочны канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка

8-1

5 кастрычніка 2018 года ва ўніверсітэце адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка.

З прывітальным словам выступіў рэктар універсітэта Валянцін Васільевіч Валетаў, які пажадаў усім выкладчыкам і супрацоўнікам універсітэта новых дасягненняў у рабоце, таленавітых студэнтаў і ўсяго найлепшага, а таксама ўручыў граматы выкладчыкам і супрацоўнікам за значныя асабістыя поспехі ў арганізацыі і ўдасканальванні вучэбнага працэсу.

З добрымі пажаданнямі выступілі старшыня прафкама супрацоўнікаў універсітэта Фёдар Адамавіч Гаруля і ганаровы госць мерапрыемства Епіскап Тураўскі і Мазырскі Уладыка Леанід.

Дзень настаўніка – свята, якое карыстаецца асаблівай любоўю і павагай. Педагог – больш, чым прафесія, педагог – гэта прызванне. Выхоўваючы маладое пакаленне, педагогі адкрываюць новыя гарызонты, прывіваюць лепшыя якасці сваім вучням. Любоў да справы – аснова гэтай цудоўнай, нялёгкай і высакароднай прафесіі.

Жадаем усім выкладчыкам поспехаў у справе далейшага ўдасканальвання вучэбнага працэсу, стабільнасці, захавання высокага ўзроўню падрыхтоўкі студэнтаў.

 

Дадатковая інфармацыя