Галоўная

Галоўная Навіны

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі

5-4      

1–2.11.2018 г. на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі адбылася Х Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Дзіцячы сад – пачатковая школа: вопыт, пераемнасць, перспектывы”.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся рэктар установы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, доктар біялагічных навук, прафесар, Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Валетаў Валянцін Васільевіч, які адзначыў важнасць дыялогу ў межах пленарнага пасяджэння, секцый дадзенага форума і пажадаў удзельнікам выніковай работы.

Дэкан факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Крук Барыс Аляксеевіч падкрэсліў, што на канферэнцыю заяўлена больш за 100 дакладаў вучоных, настаўнікаў пачатковых класаў, спецыялістаў у галіне дашкольнай і пачатковай адукацыі з Рэспублікі Беларусь, Расіі, Украіны, Польшчы.

 

Падрабязней...

“Застануся з камсамолам, буду вечна маладым…”: фестываль камсамольскай песні на філалагічным факультэце

       

29 кастрычніка 2018 года на філалагічным факультэце адбыўся фестываль-конкурс камсамольскай песні “Застануся з камсамолам, буду вечна маладым…”, прысвечаны 100-годдзю Усесаюзнага Ленінскага Саюза Моладзі.

Гісторыя камсамола – жывы і яркі дакумент. Гартаючы яго старонкі, мы адчуваем дыханне эпохі, бачым непаўторную сувязь часоў і пакаленняў! Камсамольскія пакаленні… Пра іх складзена мноства песень і вершаў, напісаны раманы, зняты кінафільмы.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей фестывалю звярнуўся прарэктар па выхаваўчай рабоце С.М. Шчур, які адзначыў, што на кожным гістарычным рубяжы камсамол вылучаў са свайго асяродку тысячы і тысячы маладых герояў, якія праславілі яго сваімі подзвігамі. Кожнае з пакаленняў камсамольцаў унесла ў гісторыю сваю непаўторнасць, сваю біяграфію, сваю мужнасць. Пад зоркай камсамола ішло пасляваеннае будаўніцтва, уздымалася цаліна, адкрываліся ўдарныя камсамольскія будоўлі, узрасталі новыя гарады, здзяйсняліся навуковыя адкрыцці.

 

Падрабязней...

V Тураўскія Епархіяльныя Адукацыйныя Чытанні

31-1-4

26 кастрычніка 2018 г. на філалагічным факультэце адбыліся V Тураўскія Епархіяльныя Адукацыйныя Чытанні на тэму “Моладзь: свабода і адказнасць”. З прывітальным словам да ўдзельнікаў Чытанняў звярнуліся дэкан філалагічнага факультэта Сымановіч Т.М., ігумен Свята-Калядна-Багародзіцкага мужчынскага манастыра (аг. Юравічы), начальнік аддзела рэлігійнай адукацыі, катэхізацыі і місіянерскай работы Тураўскай епархіі, ігумен Аўксенцій (Абражэй). Дэкан філалагічнага факультэта Сымановіч Т. М. у сваім выступленні падкрэсліла, што важным этапам развіцця супрацоўніцтва з Тураўскай епархіяй стала адкрыццё ў гэтым навучальным годзе на базе кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін Інавацыйна-метадычнага цэнтра духоўна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання на аснове праваслаўных традыцый беларускага народа, дзейнасць якога накіравана на развіццё фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў па праблемах уключэння духоўнай спадчыны беларускага народа ў сучасны адукацыйны працэс.

Падрабязней...

Рэалізацыя міжнароднага дагавора

24-1-3      24 кастрычніка 2018 года УА МДПУ імя І.П. Шамякіна з дзелавым візітам наведала рабочая дэлегацыя прадстаўнікоў сярэдняй школы Ноордык (г. Алмела, правінцыя Аверэйсел, Нідэрланды) пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Рылі Пас дэ Ён і фонда дапамогі дзецям, якія сталі ахвярамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС (г. Фрызенфен, правінцыя Аверэйсел, Нідэрланды).

У межах запланаваных мерапрыемстваў праведзены перагаворы з адміністрацыяй універсітэта, выкладчыкамі кафедры педагогікі і псіхалогіі, кафедры замежных моў і МВЗМ аб рэалізацыі сумесных праектаў. Адбылося таксама наведванне вучэбных заняткаў, у прыватнасці, адкрытых заняткаў, праведзеных намеснікам дэкана філалагічнага факультэта па вучэбнай рабоце, старшым выкладчыкам Гуцко І.М.

Падрабязней...

Навуковыя даследаванні – пачатак прафесійнага станаўленн

26-1-5        24.10.2018 на фізіка-інжынерным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў і магістрантаў з прадстаўнікамі навуковай школы “Галаграфія ў фотарэфрактыўных крысталах” пад дэвізам “Навуковыя даследаванні – пачатак прафесійнага станаўлення”.

Сустрэчу адкрыла дэкан фізіка-інжынернага факультэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Кавальчук І.М. Адзначыла, што ў прафесійным станаўленні ролю навукі цяжка пераацаніць. Сустрэча арганізавана з мэтай заахвочвання студэнтаў да навукова-даследчай дзейнасці.

Далей слова было прадастаўлена навуковаму кіраўніку навуковай школы, загадчыку кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі, доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару Шапялевічу Васілю Васільевічу.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя