Навуковыя даследаванні – пачатак прафесійнага станаўленн

Навуковыя даследаванні – пачатак прафесійнага станаўленн

26-1-5        24.10.2018 на фізіка-інжынерным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў і магістрантаў з прадстаўнікамі навуковай школы “Галаграфія ў фотарэфрактыўных крысталах” пад дэвізам “Навуковыя даследаванні – пачатак прафесійнага станаўлення”.

Сустрэчу адкрыла дэкан фізіка-інжынернага факультэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Кавальчук І.М. Адзначыла, што ў прафесійным станаўленні ролю навукі цяжка пераацаніць. Сустрэча арганізавана з мэтай заахвочвання студэнтаў да навукова-даследчай дзейнасці.

Далей слова было прадастаўлена навуковаму кіраўніку навуковай школы, загадчыку кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі, доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару Шапялевічу Васілю Васільевічу.

Васіль Васільевіч расказаў прысутным аб тым, як ён сам пачаў займацца навукай і які падыход ён выкарыстоўвае да фарміравання навуковай школы і заахвочвання студэнтаў да навуковых даследаванняў. Шапялевічам В.В. быў прадэманстраваны шэраг займальных эксперыментаў з рэкамендацыяй літаратуры для іх тлумачэння.

Пад кіраўніцтвам Шапялевіча В.В. у межах навуковай школы абаронена 10 дысертацый на суісканне ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук.

На сустрэчу былі запрошаны прадстаўнікі навуковай школы: Ягораў М.М., кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, Голуб А.А., кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі, Макарэвіч А.В., кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі, Давыдоўская В.В., кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі.

Выступаючыя падзяліліся сваім вопытам у выкананні навуковых даследаванняў, расказалі аб тым, як самі прыйшлі ў навуку, а таксама заклікалі студэнтаў актыўна займацца навукай. Прадстаўнікі навуковай школы расказалі цікавыя і займальныя выпадкі, якія адбыліся з імі падчас навучання ў аспірантуры і выканання даследаванняў па тэме дысертацыі.

Завяршэннем сустрэчы стала выступленне начальніка навукова-даследчага сектара, кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта Грачаннікава Э.Я., які расказаў пра навуковыя гранты і праекты дя студэнтаў.

 

 

Дадатковая інфармацыя