Рэалізацыя міжнароднага дагавора

Рэалізацыя міжнароднага дагавора

24-1-3      24 кастрычніка 2018 года УА МДПУ імя І.П. Шамякіна з дзелавым візітам наведала рабочая дэлегацыя прадстаўнікоў сярэдняй школы Ноордык (г. Алмела, правінцыя Аверэйсел, Нідэрланды) пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Рылі Пас дэ Ён і фонда дапамогі дзецям, якія сталі ахвярамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС (г. Фрызенфен, правінцыя Аверэйсел, Нідэрланды).

У межах запланаваных мерапрыемстваў праведзены перагаворы з адміністрацыяй універсітэта, выкладчыкамі кафедры педагогікі і псіхалогіі, кафедры замежных моў і МВЗМ аб рэалізацыі сумесных праектаў. Адбылося таксама наведванне вучэбных заняткаў, у прыватнасці, адкрытых заняткаў, праведзеных намеснікам дэкана філалагічнага факультэта па вучэбнай рабоце, старшым выкладчыкам Гуцко І.М.

Дэлегацыя з мэтай вывучэння вопыту работы наведала ўстановы сацыяльнай абароны і сацыяльна-педагагічнай дапамогі.

 

Дадатковая інфармацыя