Галоўная

Галоўная Навіны

Работа секцыі “Экалогія, біялогія, ахова прыроды: навука і адукацыя. Хімія”

2-1-1

26 красавіка 2018 года на базе тэхнолага-біялагічнага факультэта ў рамках ХХV Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Ад ідэі – да інавацыі” прайшла работа секцыі “Экалогія, біялогія, ахова прыроды: навука і адукацыя. Хімія.

У дадзеным мерапрыемстве прыняло ўдзел 16 студэнтаў сярэдніх і вышэйшых устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, УА “Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж”, УА “Мазырскі дзяржаўны медыцынскі каледж”, УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”). Удзельнікі канферэнцыі выступілі з дакладамі, якія выклікалі іх абмеркаванне ў студэнцкім асяродку. Варта таксама адзначыць вялікую разнастайнасць абраных навуковых накірункаў і глыбіню даследаванняў, праведзеных самімі студэнтамі. Завяршылася работа секцыі ўручэннем дыпломаў і сертыфікатаў удзельнікам канферэнцыі, у прыватнасці, дыпломамі за лепшы секцыйны даклад былі ўзнагароджаны: студэнтка 3 курса БДУ Лявыкіна С.С., студэнтка 3 курса УА МДМК Шапавалава А.В. і студэнтка 2 курса УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Жалянгоўская А.М.

Падрабязней...

Педагагічная практыка ў навучальных установах

03-11-1

У адпаведнасці з вучэбным планам і графікам правядзення практык студэнты 3 курса 1–2 групы спецыяльнасцей “Фізічная культура. Спецыяльная падрыхтоўка”, “Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць” праходзілі педагагічную практыку ў навучальных установах г. Мазыра з 02.04.2018 па 29.04.2018 г.

Педагагічная практыка дазволіла студэнтам канчаткова пераканацца ў правільнасці выбару будучай прафесіі.

У перыяд праходжання практыкі студэнты выканалі шэраг заданняў па педагогіцы і псіхалогіі, фізічнай культуры, правялі ўрокі па прадмеце “Фізічная культура і здароўе”, а таксама спартыўна-масавае мерапрыемства.

Інфармацыя, атрыманая падчас выканання заданняў практыкі, дазволіла студэнтам павысіць свой прафесійны ўзровень. Таксама студэнты ў працэсе практыкі змаглі ацаніць свае практычныя ўменні.

Падрабязней...

Першынства горада Мазыра па армрэстлінгу сярод навучальных устаноў

3

25 красавіка 2018 года праходзіла першынства горада Мазыра па армрэстлінгусярод навучальных устаноў.

У спаборніцтвах прыняло ўдзел больш за 80 удзельнікаў.

Вельмі годна выступілі студэнты факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

Галоўны суддзя спаборніцтваў – старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Дранец Валерый Фёдаравіч, галоўны сакратар спаборніцтваў – старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Дайняк Юрый Пятровіч.

Падрабязней...

Дзень адчыненых дзвярэй

4-16

28 красавіка 2018 года ва ўніверсітэце адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй, які наведалі выпускнікі сярэдніх школ Мазыра і Мазырскага раёна, г. Калінкавічы, Бабруйска, Гомеля, Жлобіна, Светлагорска, Ельска, гімназій г. Лельчыцы, г. Буда-Кашалёва, ліцэя г. Рэчыца, каледжа г. Магілёва.

Перад гасцямі выступіў першы прарэктар Мікалай Аляксандравіч Лебедзеў, які падкрэсліў важнасць атрымання вышэйшай адукацыі, расказаў аб дасягненнях універсітэта.

Загадчык сектара давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі Новік-Шчарбенка Надзея Іванаўна праінфармавала выпускнікоў аб тэрмінах і часе рэгістрацыі ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэставання, спынілася на некаторых момантах правядзення ЦТ.

Падрабязней...

І зноў мы лепшыя…

        Студэнты і магістранты УА МДПУ імя І.П. Шамякіна паспяхова займаюцца навукова-даследчай работай. Гэта было пацверджана іх удзелам ва Усерасійскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам “Актуальныя праблемы сучаснай педагагічнай навукі: погляд маладых даследчыкаў”, якая адбылася 16 лютага на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі Арзамаскага філіялу Нацыянальнага даследчага Ніжагародскага ўніверсітэта імя М.І. Лабачэўскага.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя