Галоўная

Галоўная Навіны

Рэспубліканскі суботнік

23-4

21 красавіка 2018 года выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта пад кіраўніцтвам рэктара Валянціна Васільевіча Валетава прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку на працоўных месцах, а таксама на тэрыторыях, якія знаходзяцца блізка каля ўніверсітэта. Агульнымі намаганнямі была ўпарадкавана тэрыторыя, замацаваная за УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Мазырскім раённым выканаўчым камітэтам. Грашовыя сродкі, атрыманыя падчас рэспубліканскага суботніка, былі пералічаны для ўпарадкавання і прывядзення ў належны выгляд гісторыка-культурных каштоўнасцей, тэрыторыі нашага раёна.

Падрабязней...

Псіхалагічны семінар-практыкум “Прафілактыка прафесійнага выгарання і фарміраванне ўстойлівасці да стрэсу ў студэнтаў вну”

26-1

         24 красавіка 2018 года ў рамках правядзення тыдня студэнцкай навукі ў нашым універсітэце адбыўся псіхалагічны семінар-практыкум “Прафілактыка прафесійнага выгарання і фарміраванне ўстойлівасці да стрэсу ў студэнтаў вну”, у якім прынялі ўдзел студэнты факультэта ДіПА, якія навучаюцца па спецыяльнасцях “Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)”, “Лагапедыя”, “Пачатковая адукацыя”, “Дашкольная адукацыя”.

Семінар-практыкум праводзіла кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі Калеснічэнка Алена Аляксееўна пры актыўным удзеле будучых педагогаў сацыяльных, студэнтаў 3 курса, 3 групы факультэта ДіПА. Ва ўступным слове Алена Аляксееўна актуалізавала праблему прафесійнага (эмацыянальнага) выгарання ў педагагічнай дзейнасці, сутнасць дадзенага сіндрому, этапы і прычыны яго ўзнікнення, а таксама эфектыўныя метады і прыёмы фарміравання ўстойлівасці да стрэсу ў будучых педагогаў.

Падрабязней...

“Прыгажосць выратуе свет!”

26-2-1

25 красавіка ў Палацы культуры “Будаўнік” адбыўся конкурс прыгажосці і грацыі “Міс універсітэт – 2018”. 5 таленавітых і артыстычных дзяўчат, студэнтак усіх факультэтаў універсітэта, не пабаяліся выйсці на публіку і паказаць усе свае здольнасці ў барацьбе за тытул “Міс універсітэт – 2018”.

“Прыгажосць выратуе свет!” – з гэтым выслоўем ніхто не спрачаецца. Аднак у нашым універсітэце лічаць, што свет выратуе гармонія душэўнай прыгажосці са знешняй. Менавіта таму на конкурсе “Міс універсітэт – 2018” быў зроблены акцэнт не толькі на знешніх дадзеных, але і на таленце, розуме.

На працягу месяца ўдзельніцы актыўна рыхтаваліся да гэтай падзеі. Дзяўчаты засвойвалі навыкі дэфіле, сцэнічнага маўлення, акторскага майстэрства, а таксама ўдзельнічалі ў розных фотаздымках. Гледачы змаглі паглыбіцца ў атмасферу свята і дакрануцца да прыгожага.

Падрабязней...

Педагагічная практыка студэнтаў-гісторыкаў

З 5 сакавіка 2018 года ў студэнтаў філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны” праходзіць педагагічная практыка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Мазыра” і ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Мазыра”. Студэнты-гісторыкі набываюць свой першы педагагічны вопыт пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў Кандраценка Р.П., Фраловай І.В., Неўмяржыцкай А.Ф., Рэчыц А.М., Кліменка В.І., Гурынай Т.С.

Разам з беларускімі студэнтамі на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі практыку праходзяць і замежныя студэнты. Асабліва хочацца адзначыць прафесіяналізм студэнткі 3 курса 2 групы Ібрагімавай Азізы Бахадураўны, якая дэманструе выдатныя веды і прафесійныя навыкі.

Падрабязней...

Міжнародны навуковы кангрэс “Каштоўнасці, традыцыі і навацыі сучаснага спорту”

26-11-1

У Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры 18–20 красавіка адбыўся Міжнародны навуковы кангрэс “Каштоўнасці, традыцыі і навацыі сучаснага спорту”.

 

Форум сабраў больш за 500 чалавек з 18 краін: Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Казахстана, Кітая, Рэспублікі Карэя, Латвіі, Лівана, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Турцыі, Украіны, Чэхіі і Японіі.

 

У пленарным пасяджэнні прынялі ўдзел Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Міхайлавіч Кавальчук, першы віцэ-прэзідэнт НАК Андрэй Уладзіміравіч Асташэвіч, старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Генадзьевіч Шумілін, а таксама рэктар БДУФК Сяргей Барысавіч Рэпкін і яго калегі з Расіі і Польшчы.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя