Міжнародны навуковы кангрэс “Каштоўнасці, традыцыі і навацыі сучаснага спорту”

Міжнародны навуковы кангрэс “Каштоўнасці, традыцыі і навацыі сучаснага спорту”

 

26-11-1

У Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры 18–20 красавіка адбыўся Міжнародны навуковы кангрэс “Каштоўнасці, традыцыі і навацыі сучаснага спорту”.

 

Форум сабраў больш за 500 чалавек з 18 краін: Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Казахстана, Кітая, Рэспублікі Карэя, Латвіі, Лівана, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Турцыі, Украіны, Чэхіі і Японіі.

 

У пленарным пасяджэнні прынялі ўдзел Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Міхайлавіч Кавальчук, першы віцэ-прэзідэнт НАК Андрэй Уладзіміравіч Асташэвіч, старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Генадзьевіч Шумілін, а таксама рэктар БДУФК Сяргей Барысавіч Рэпкін і яго калегі з Расіі і Польшчы.

Кангрэс стаў адкрытай пляцоўкай для абмену вопытам, абмеркавання перспектыў і анансавання вынікаў навуковых даследаванняў па пытаннях развіцця спорту, фізічнай культуры і турызму.

 

Навуковая і дзелавая праграма кангрэса ўключала даклады-прэзентацыі, майстар-класы, семінары, дыскусійныя пляцоўкі.

 

Адной з галоўных тэм форума стала развіццё спорту вышэйшых дасягненняў і падрыхтоўка спартыўнага рэзерву. Эксперты абмеркавалі актуальныя праблемы спартыўнага адбору, сістэму падрыхтоўкі атлетаў і трэнераў, медыка-біялагічныя і біямеханічныя аспекты спартыўнай дзейнасці.

 

Таксама дыскусійныя пляцоўкі закранулі тэмы алімпійскай адукацыі, фізічнай культуры і здароўя, сучасных тэхналогій у індустрыі турызму і гасціннасці.

 

Мадэратарам секцыі “Фізічная культура ў сістэме адукацыі” з’яўляецца дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна, кандыдат педагагічных навук Вячаслаў Аляксандравіч Гаравы.

 

Вячаслаў Аляксандравіч выступіў таксама з дакладам на тэму “Матывы студэнтаў да заняткаў фізічнай культурай”.

Асобная секцыя была прысвечана менеджменту, маркетынгу і эканоміцы спорту.

26-11-2

Дадатковая інфармацыя