Галоўная

Галоўная Навіны

Інфармацыйна-прафілактычная сустрэча

23-03-3

21 сакавіка на базе Ідэалагічнага цэнтра ўніверсітэта было праведзена інфармацыйна-прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на недапушчэнне прыцягнення студэнцкай моладзі да ўдзелу ў супрацьпраўнай дзейнасці.

Перад супрацоўнікамі і студэнтамі ўніверсітэта выступіў Васяновіч Ю.А., супрацоўнік Мазырскага РАУС, які асвятліў пытанні заканадаўчай адказнасці, звязанай з незаконнымі дзеяннямі ў адносінах да выбуховых рэчываў і прылад.

Начальнік ІДН Мазырскага РАУС Каваленка В.М. адзначыў асноўныя правапарушэнні, якія здзяйсняюцца студэнцкай моладдзю, а таксама расказаў пра правапарушэнні, звязаныя з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт.

Падрабязней...

Валанцёрства

16-111-3

20 сакавіка 2018 года студэнты факультэта фізічнай культуры 3 курса 2 групы (Мінчык Крысціна, Буцькавец Аляксандр, Яраховіч Ангеліна, Фёдараў Дзмітрый) пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Нічыпорка Н.М. у рамках вывучэння дысцыпліны “Адаптыўная фізічная культура” правялі гульнёвыя заняткі ў МТЦСАН.

Заданні студэнтамі былі адабраны так, каб з дапамогай сродкаў адаптыўнай фізічнай культуры прадаставіць кожнаму ўдзельніку заняткаў шанец рэалізаваць свае творчыя і фізічныя магчымасці і дасягнуць пэўных вынікаў.

Падрабязней...

“Універсітэцкая субота” на факультэце фізічнай культуры

16-111-3

    17 сакавіка 2018 года на факультэце фізічнай культуры адбылося мерапрыемства “Час спорту” ў рамках асветніцка-адукацыйнага і прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы”.

Для абітурыентаў, якія жадаюць паступаць на факультэт фізічнай культуры, старшымі выкладчыкамі кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Дайняком Ігарам Пятровічам і Васілевічам Андрэем Уладзіміравічам, а таксама супрацоўнікамі кафедры былі арганізаваны і праведзены экскурсія па факультэце і ўніверсітэце, прэзентацыя факультэта, майстар-клас па футболе.

Падрабязней...

Электронны вучэбна-метадычны комплекс (ЭВМК) па дысцыпліне “Фізіка крысталаў”

21-1

Экспертны савет Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы пад старшынствам першага намесніка Міністра адукацыі В.А. Богуша зацвердзіў да выдання вучэбна-метадычны дапаможнік, майстар-дыск “Фізіка крысталаў. Электронны вучэбна-метадычны комплекс” доктара тэхнічных навук, прафесара, загадчыка кафедры фізікі і матэматыкі Савенка У.С. з грыфам “Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці электроннага вучэбнага дапаможніка для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці “Прафесійнае навучанне””.

Падрабязней...

“Універсітэцкія суботы”

21-1-1

17 сакавіка 2018 года ў рамках мерапрыемстваў “Універсітэцкія суботы” і Дня адчыненых дзвярэй на кафедры біёлага-хімічнай адукацыі адбыўся вучнёўскі практыкум па аналітычнай хіміі.

Студэнты 3 курса тэхнолага-біялагічнага факультэта калісьці самі былі абітурыентамі, а сёння яны рэгіструюць удзельнікаў Дня адчыненых дзвярэй.

Сярод абітурыентаў былі навучэнцы сярэдніх агульнаадукацыйных школ і гімназій г. Мазыра і г. Калінкавічы.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя