Электронны вучэбна-метадычны комплекс (ЭВМК) па дысцыпліне “Фізіка крысталаў”

Электронны вучэбна-метадычны комплекс (ЭВМК) па дысцыпліне “Фізіка крысталаў”

21-1

Экспертны савет Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы пад старшынствам першага намесніка Міністра адукацыі В.А. Богуша зацвердзіў да выдання вучэбна-метадычны дапаможнік, майстар-дыск “Фізіка крысталаў. Электронны вучэбна-метадычны комплекс” доктара тэхнічных навук, прафесара, загадчыка кафедры фізікі і матэматыкі Савенка У.С. з грыфам “Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці электроннага вучэбнага дапаможніка для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці “Прафесійнае навучанне””.

Электронны вучэбна-метадычны комплекс (ЭВМК) па дысцыпліне “Фізіка крысталаў” складаецца з чатырох раздзелаў: тэарэтычнага, практычнага, раздзела кантролю ведаў і дапаможнага раздзела. Работа з ЭВМК па дысцыпліне “Фізіка крысталаў” накіравана на засваенне новых сучасных уяўленняў аб фізіцы крысталаў, іх прасторава-перыядычных структурах, тыпах сувязей у крысталах, пластычнай дэфармацыі.

Дадатковая інфармацыя