“Універсітэцкія суботы”

“Універсітэцкія суботы”

21-1-1

17 сакавіка 2018 года ў рамках мерапрыемстваў “Універсітэцкія суботы” і Дня адчыненых дзвярэй на кафедры біёлага-хімічнай адукацыі адбыўся вучнёўскі практыкум па аналітычнай хіміі.

Студэнты 3 курса тэхнолага-біялагічнага факультэта калісьці самі былі абітурыентамі, а сёння яны рэгіструюць удзельнікаў Дня адчыненых дзвярэй.

Сярод абітурыентаў былі навучэнцы сярэдніх агульнаадукацыйных школ і гімназій г. Мазыра і г. Калінкавічы.

Студэнты 2 курса тэхнолага-біялагічнага факультэта Будзішэўскі Віталь і Ратайка Карына, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Біялогія і хімія”, пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры біёлага-хімічнай адукацыі, кандыдата біялагічных навук, дацэнта Людмілы Васільеўны Старшыкавай правялі заняткі па якасным і колькасным хімічным аналізе біялагічных аб’ектаў.

21-1-2

Праведзеныя заняткі былі для навучэнцаў цікавымі, пазнаваўчымі, нагляднымі і прадэманстравалі значэнне практычнай падрыхтоўкі ў будучай прафесійнай дзейнасці выкладчыка.

Неабходна спадзявацца, што выпускнікі школ зробяць важны і правільны крок, абраўшы ганаровую і паважаную прафесію педагога, настаўніка хіміі.

 

Дадатковая інфармацыя