Выбары – 2018: вопыт і маладосць!

Выбары – 2018: вопыт і маладосць!

21-1

18 лютага ў Беларусі адбыліся выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання. На базе УА МДПУ імя І.П. Шамякіна быў створаны ўчастак для галасавання № 10, на якім маглі прагаласаваць як студэнты нашага ўніверсітэта, так і жыхары блізкіх дамоў, якія знаходзяцца на вуліцы Студэнцкай. Неабходна адзначыць, што старэйшым выбаршчыкам, які прыйшоў на ўчастак, была 93-гадовая жыхарка дома № 40 Шастакова Эмілія Мікалаеўна, якая аддала свой голас кандыдату, які спадабаўся. Акрамя вопытных выбаршчыкаў, у гэты дзень прагаласаваў і выбаршчык, якому толькі 18 лютага споўнілася 18 гадоў. Гэта студэнт універсітэта Кавальчук Мікалай Пятровіч. Высокую грамадзянскую свядомасць праявіла і сям’я Чапайкіных – Людміла Іванаўна і Сяргей Аляксеевіч, якія 18 лютага прагаласавалі на ўчастку адразу пасля яго адкрыцця – у 8.00, і, як першыя, атрымалі салодкі падарунак ад членаў выбарчай камісіі.

Мы ўдзячныя ўсім, хто прыняў удзел у выбарах, і жадаем і далей быць актыўнымі ўдзельнікамі палітычнага жыцця нашай краіны.

21-2

Дадатковая інфармацыя