Галоўная

Галоўная Навіны

Універсітэцкая субота на фізіка-інжынерным факультэце

28-11-1

23.12.2017 ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” ў рамках асветніцка-адукацыйнага і прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы” пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі прафесара Шапялевіча Васіля Васільевіча адбылася лекцыя “Галаграфія і даследчыя задачы па фізіцы” з дэманстрацыяй галаграм, паказам арыгінальных фізічных вопытаў.

Мерапрыемства наведалі навучэнцы 10–11 класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ №№ 5, 13, 16 г. Мазыра, а таксама навучэнцы 11 “В” класа УА МДАЛ і настаўнікі дадзеных устаноў адукацыі.

Падрабязней...

Метадычны семінар на тэму “Узаемадзеянне сярэдняй і вышэйшай школы ў сістэме падрыхтоўкі будучых настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя”

28-17

 

23 снежня 2017 года на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра” быў праведзены метадычны семінар на тэму “Узаемадзеянне сярэдняй і вышэйшай школы ў сістэме падрыхтоўкі будучых настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя”. У арганізацыі і правядзенні семінара прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін, кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, а таксама настаўнікі фізічнай культуры.

Падрабязней...

Беларуска-галандскае супрацоўніцтва: стратэгіі, партнёрства, міжнародныя сувязі

 

19-8-112 снежня 2017 года ў Мазыр у чарговы раз з дзелавым візітам прыбыла дэлегацыя з Галандыі, сярод якой былі і прадстаўнікі дабрачыннай арганізацыі “Дапамога дзецям Чарнобыля ў Беларусі” (г. Фрэзенвена) – Херард Хюльсэге, Марцін Весельс, а таксама выкладчыкі школы Нордзік (г. Алмела). Дадзены фонд больш за 20 год працуе з дзецьмі з Гомельскай вобласці, рэалізуючы разнастайныя праграмы падтрымкі і рэабілітацыі (з дзейнасцю фонду можна азнаёміцца на афіцыйным сайце: http://www.kinderhulp-tsjernobylramp.nl.).

Падрабязней...

Прафарыентацыйная сустрэча з выпускнікамі профільнай групы педагагічнай накіраванасці

 

19-6-116 снежня2017 года студэнты фізіка-інжынернага факультэта пад кіраўніцтвам дэкана факультэта Кавальчук І.М., намесніка дэкана па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце Собалевай І.Г., дацэнта кафедры фізікі і матэматыкі Яфрэмавай М.І. правялі прафарыентацыйную сустрэчу на базе ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Калінкавічы” з выпускнікамі 2018 года школ г. Калінкавічы, якія наведваюць міжшкольны факультатыў педагагічнай накіраванасці.

 

 

У сярэдняй школе № 7 г. Калінкавічы арганізавана работа міжшкольнага факультатыва для навучэнцаў 10–11 класаў Калінкавіцкага раёна з вывучэннем курса прафесійнай накіраванасці “Уводзіны ў педагагічную дзейнасць”. Дэкан факультэта Кавальчук Інэса Мікалаеўна азнаёміла навучэнцаў міжшкольнага факультатыва з парадкам прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі для атрымання адукацыі па педагагічным спецыяльнасцям асоб, якія прайшлі навучанне ў профільных класах педагагічнага накірунку ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

 

Падрабязней...

Дыялогу культур у МДПУ – быць!

19-5-1 Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна нездарма называюць шматнацыянальным. На сённяшні дзень у нашым універсітэце атрымліваюць адукацыю студэнты больш чым 8 нацыянальнасцей: рускія і беларусы, туркмены і ўзбекі, украінцы і пакістанцы, студэнты з Эфіопіі і Егіпта. Але гэта не перашкаджае нам мірна жыць, вучыцца разумець адзін аднаго, сябраваць. Менавіта гэтаму сяброўству быў прысвечаны  маладзёжны марафон “Дыялог культур – адзіны свет”, які адбыўся  14 снежня 2017 года ў рамках рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў «F. – ART.by творчества иностранных студентов «F. – ART.by».

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя