Галоўная

Галоўная Навіны

Адкрыты дыялог на тэму “Роля і значэнне Кастрычніцкай рэвалюцыі ў лёсе народа”

04-2-3

Напярэдадні 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ў ідэалагічным цэнтры УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыўся Адкрыты дыялог “Роля і значэнне Кастрычніцкай рэвалюцыі ў лёсе народа”.

У якасці экспертаў на мерапрыемстве прысутнічалі:

– Шчур Сяргей Мікалаевіч – прарэктар па выхаваўчай рабоце;

– Арцёменка Вольга Рыгораўна – намеснік старшыні Мазырскай раённай арганізацыі ветэранаў;

– Нікіціна Таццяна Ануфрыеўна – намеснік старшыні Савета ветэранаў універсітэта;

– Барсук Алена Яўгеньеўна – кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

– Барысенка Вікторыя Вітальеўна – сакратар ПА ГА “БРСМ” УА “МДПУ імя І.П. Шамякіна”.

Падрабязней...

IV Тураўскія Епархіяльныя Адукацыйныя чытанні

31-4-1

27 кастрычніка 2017 года ў рамках Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбыліся IV Тураўскія Епархіяльныя Адукацыйныя чытанні на тэму “Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва”. Для ўдзелу ў Чытаннях было прадстаўлена 110 навуковых дакладаў, аўтары якіх – вучоныя вну Беларусі (БрДТУ, БДТУ, ГДТУ імя П.А. Сухога, БДГЭУ ПК, МДПУ імя І.П. Шамякіна, ГДУ імя Ф. Скарыны і інш.), настаўнікі, навучэнцы сярэдніх школ, каледжаў, а таксама прадстаўнікі бліжняга замежжа (Расійская Федэрацыя і Туркменістан).

Падрабязней...

Пашыранае пасяджэнне туркменскага зямляцтва «Мы разам»

27 кастрычніка 2017 года ў чытальнай зале бібліятэкі адбылося пашыранае пасяджэнне туркменскага зямляцтва, прымеркаванае да Дня Незалежнасці Рэспублікі Туркменістан. З прывітальным словам і віншаваннямі да прысутных звярнулася Мацвеева С.В., начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю.

 Студэнтка філалагічнага факультэта Ягмурава Уміда расказала пра Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Туркменістан. Гэты дзень залатымі літарамі ўпісаны ў славутую гісторыю туркменскага народа і з’яўляецца важнай старонкай навейшай эпохі Туркменістана. У выступленні студэнткі былі адзначаны мерапрыемствы, якія адбудуцца на базе інтэрнатаў у рамках свята.

 

Падрабязней...

Новыя перамогі – у нас у перспектыве!

З мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця, спорту вышэйшых дасягненняў 24 кастрычніка 2017 года ў Галерэі Спартыўнай Славы адбылася сустрэча выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў нашага ўніверсітэта з Легендай беларускага веславання, Заслужаным трэнерам БССР, Галоўным трэнерам Нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ, Ганаровым грамадзянінам горада Мазыра, дацэнтам кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Уладзімірам Уладзіміравічам Шантаровічам.

Падрабязней...

Інфармацыйна-прафілактычная сустрэча “Прававая граматнасць замежных студэнтаў”

У рамках “Прававога тыдня”, які праходзіў з мэтай прафілактыкі правапарушэнняў, 25 кастрычніка на базе УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылася інфармацыйна-прафілактычная сустрэча “Прававая граматнасць замежных студэнтаў” з удзелам адміністрацыі ўніверсітэта, супрацоўнікаў аддзела па грамадзянстве і міграцыі Мазырскага РАУС Гомельскай вобласці Ляшчук В.Г. і супрацоўнікам Тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы Мазырскага пагранічнага атрада Міронавым А.С.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя