Галоўная

Галоўная Навіны

Віншуем!

11-5-1

10 верасня адбыўся Мінскі паўмарафон – 2017, дзе добра выступілі выпускнікі факультэта фізічнай культуры УА “МДПУ імя І.П. Шамякіна”:

1 месца – Сомава Ірына – 5000 м;

1 месца – Юшчанка Максім – 10000 м.

Забег упершыню сабраў 30 тысяч чалавек: прафесійных спартсменаў, бягуноў-аматараў і тых, хто прыйшоў проста паспрабаваць свае сілы. У гэтым годзе паўмарафон быў прысвечаны 950-годдзю Мінска, адбыўся наступнай раніцай пасля Дня горада і стаў другім раўндам народных гулянняў – толькі ў стылі ЗЛЖ.

Дзень ведаў ва ўніверсітэце

04-1-1

 

У першую вераснёўскую раніцу Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна гасцінна расчыніў дзверы для новага пакалення студэнтаў.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся рэктар універсітэта, доктар біялагічных навук, прафесар, Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Валянцін Васільевіч Валетаў. Павіншаваў педагагічны калектыў і студэнтаў з пачаткам навучальнага года, пажадаў усім прысутным паспяховай і плённай працы, заклікаў студэнтаў актыўна ўдзельнічаць у навуковым, культурным, спартыўным і грамадскім жыцці ўніверсітэта.

 

Падрабязней...

Педагагічны савет з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка

pedsovet

24 жніўня 2017 года на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка былі вызначаны асноўныя накірункі развіцця айчыннай адукацыі. Подробнее

Дзень беларускага пісьменства

skaryna

Штогадова ў першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства.

 

Канцэпцыя дадзенага свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

 

Падрабязней...

З павагай да вядучых вучоных універсітэта

04-07-02

Беларуская навука адыгрывае ключавую ролю ў рэалізацыі стратэгіі інавацыйнага развіцця на аснове ўкаранення вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак у рэальны сектар эканомікі. 23 снежня 2016 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ № 481 “Пра аб’яўленне 2017 года Годам навукі”. Указ прыняты з мэтай павышэння ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны; стварэння спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу; фарміравання міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.

30 чэрвеня 2017 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылося ўрачыстае адкрыццё стэнда “Навука – адукацыі”, прысвечанага вядучым вучоным універсітэта, якія ўнеслі прыкметны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна і краіны. На стэндзе прадстаўлены дасягненні вядучых вучоных універсітэта ў галіне навукі і адукацыі. На мерапрыемстве прысутнічалі адміністрацыя, прафесарска-выкладчыцкі склад, аспіранты, магістранты, студэнты і госці ўніверсітэта.

 

 

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя